У Хойніках ратавальнікі дапамаглі малой дзяўчынцы вызваліцца ад формы для выпечкі, паведамілі ў прэс-службе Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС.
У руках у гадавалай дзяўчынкі апынулася невялікая металічная форма для выпечкі кандытарскіх вырабаў. Падчас гульні дзіця засунула палец у адтуліну пасярэдзіне формы, а выняць назад не змагла. Бацькі прывезлі дачку ў мясцовую бальніцу. Медперсанал і выклікаў ратавальнікаў для аказання дапамогі.
Выкарыстоўваючы нажніцы па метале, супрацоўнікі МНС разрэзалі форму і знялі з пальца дзіцяці. Медыцынская дапамога дзяўчынцы не спатрэбілася.
Каментары