Грамадства99

Дзяржава прадала VELCOM

Гешэфт адбыўся ў атмасфэры поўнай сакрэтнасьці. Продаж дзяржавай гэткага ліквіднага актыву можа быць зьвязаны зь неабходнасьцю аплочваць газавыя запазычанасьці.

Гешэфт адбыўся ў атмасфэры поўнай сакрэтнасьці. Продаж дзяржавай гэткага ліквіднага актыву можа быць зьвязаны зь неабходнасьцю аплочваць газавыя запазычанасьці.

Першым аб продажы дзяржаўнай долі першага апэратара GSM паведаміў сайт Bybanner.com з спасылкай на «крыніцы, якія заслугоўваюць даверу». У другой палове дня вестку пацьвердзіла блізкае да лукашэнкаўцаў агенцтва «Інтэрфакс».

У прыватнасьці, стала вядома, што кіпрская кампанія «SB‑Telecom» (сузаснавальнік СП ААТ «МЦС», таварны знак VELCOM) выкупіла пакет акцый, якія належаць дзяржаве.

24 траўня 2007 году Аляксандар Лукашэнка сустракаўся з старшынём кампаніі «SB‑Telecom» Ідам Самаві. На сустрэчы абмяркоўваліся пытаньні ўдзелу кіпрскай кампаніі ў будаўніцтве першаклясавай гасьцініцы ў Менску. Ідам Самаві выказаў зацікаўленасьць у інвэставаньні ў рэканструкцыю й пераўзбраеньне беларускіх цэмэнтавых заводаў.

Раней, 12 красавіка 2007 году на прэсавай канфэрэнцыі для кіраўнікоў беларускіх СМІ Лукашэнка заявіў пра тое, што думае над прапановай прадаць долю дзяржавы ў VELCOM. Тады сама кіраўнік дзяржавы паведаміў, што за пакет акцый VELCOM было прапанавана 300‑400 мільёнаў даляраў. А пасьля дадаў:

«Ну, калі пагандлюемся, то, можа, за 500 мільёнаў даляраў».

Паводле ацэнак экспэртаў, кошт кантрольнага пакету акцый VELCOM у 500 мільёнаў даляраў даволі прымальны.

Паводле слоў Лукашэнкі, дзяржава як трымальнік 51 % акцый атрымлівае 17 мільёнаў даляраў дывідэндаў у год:

«Таму я таксама думаю — чаму б не прадаць гэты пакет акцый? Так, камусьці будзе выгадна, але нам — супэрвыгадна! Тут ёсьць над чым падумаць…»

У самой кампаніі цэлы дзень ухіляліся ад камэнтароў. У дзяржструктурах, што мелі сваю долю ў статутным фондзе «МЛС», адсылалі па камэнтары да самой кампаніі.

Пацьвердзіць інфармацыю пра продаж дзярждолі акцыяў у СП ААТ «МЛС» аказалася няпроста. Па нумары тэлефону, пазначаным на сайце Міністэрства сувязі і інфарматызацыі ў якасьці прыёмнай кампаніі VELCOM, слухаўку зьняў строгі мужчына: «Пост нумар адзін, слухаю вас!». Па атрыманым праз даведку тэлефоне дзяжурная апэратарка кампаніі спачатку прапанавала нумар тэлефону гендырэктара, але перапытаўшы пра нагоду для звароту да начальства, назвала электронны адрас для кантактаў з прэсай. «Такія пытаньні камэнтуюцца толькі праз электронную пошту», — катэгарычна адмовілася даваць нумар тэлефону супрацоўніца. Пазьней прыйшоў адказ, у якім прадстаўнік «МЛС» адмовіўся ад афіцыйных камэнтароў.

На сайце кампаніі, які з раніцы не грузіўся, апошняя навіна датаваная 20 жніўня і прысьвечаная пятым угодкам дзейнасьці VELCOM у Віцебску.

У Міністэрстве сувязі, спаслаўшыся на тое, што адказны за кантакты з прэсай чыноўнік у адпачынку, падзею пракамэнтаваць адмовіліся, ды параілі зьвярнуцца наўпрост у VELCOM.

У аддзеле кантактаў са СМІ РУП «Белтэлекам» таксама пакуль не валодаюць афіцыйнай інфармацыяй наконт продажу дзяржаўнай часткі акцыяў. Аднак там паведамілі, што цяпер рыхтуецца адпаведнае рашэньне і ў хуткім часе павінен зьявіцца прэс‑рэліз.

На думку экспэртаў, продаж дзяржавай гэткага ліквіднага актыву можа быць зьвязаны зь неабходнасьцю аплочваць газавыя запазычанасьці. За колькі прададзены адзін з самых прыбытковых нацыянальных актываў, пакуль не паведамляецца.

Даведка:
СП ААТ «МЦС» (гандлёвыя маркі : VELCOM і PRIVET) — першы беларускі апэратар стандарту GSM, які працуе на рынку з 16 красавіка 1999 году. Да моманту ўгоды долі ўласнасьці ў СП разьмеркаваныя так:
• SB Telecom Ltd. — 49%,
• ЗАТ «Белтэхэкспарт» — 20%,
• Рэспубліка Беларусь (у апэратыўным кіраваньні Мінсувязі) — 30,9%,
• РУП «Белтэлекам» — 0,1%.
Долі ў кіраваньні й разьмеркаваньні прыбытку крыху іншыя:
• SB Telecom Ltd. — 49%,
• ЗАТ «Белтэхэкспарт» — 20%,
• РУП «Белтэлекам» — 31%.

Сямён Печанко; Bybanner.com

Каментары9

Цяпер чытаюць

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец3

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Усе навіны →
Усе навіны

Ці могуць мінскія школьнікі бясплатна карыстацца грамадскім транспартам падчас летніх канікул?

Следства ўстанавіла асобу забойцы польскага салдата, забітага на беларускай мяжы. Падазраваны можа хавацца ў Беларусі2

ДТЗ у Буда-Кашалёўскім раёне: машына ўрэзалася ў бетонны паркан, кіроўца загінуў1

«Ты прастытутка Амерыкі і Ізраіля»: як іранка правяла 45 сутак на Акрэсціна13

Бабруйскі ўхілянт бегаў ад войска, пакуль не злавілі. Пасля дэмбеля паехаў ваяваць за Пуціна — у адзін канец2

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прыгавор былому дырэктару Intex-Press Уладзіміру Янукевічу і змяніў тэрмін яго намесніку1

На пажары ў Шклоўскім раёне загінулі муж і жонка. Жанчына ў апошні момант паспела перадаць суседцы двухгадовага ўнука

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец3

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць