Грамадства2222

Валэнса вылучыў Шушкевіча на Нобэлеўскую прэмію міру

Былы старшыня Вярхоўнага Савету не называе тых, хто падтрымаў ягоную кандыдатуру. Кажа толькі, што сярод іх некалькі дзеючых кіраўнікоў краін сьвету, былыя генэральныя сакратары, прэзыдэнты, прэм’еры, прафэсары ўнівэрсытэтаў.

Былы старшыня Вярхоўнага Савету не называе тых, хто падтрымаў ягоную кандыдатуру. Кажа толькі, што сярод іх некалькі дзеючых кіраўнікоў краін сьвету, былыя генэральныя сакратары, прэзыдэнты, прэм’еры, прафэсары ўнівэрсытэтаў.

«Сытуацыя разьвівалася вельмі хутка і нечакана для мяне, — паведаміў «Нашай Ніве» былы старшыня беларускага парлямэнту. — Напрыканцы мінулага году я чытаў лекцыі ў Познаньскай вышэйшай палітычнай школе, якую патрануе былы лідэр «Салідарнасьці» і прэзыдэнт Польшчы Лех Валэнса. У адзін дзень я зайшоў у кабінэт канцлера школы ў той момант, калі ён размаўляў па тэлефоне з Валэнсам. Лех папрасіў, каб слухаўку перадалі мне, ён запрасіў прыехаць у той жа дзень да яго ў Гданьск. Мяне вызвалілі ад заняткаў і я насамрэч паехаў да Валэнсы. Мы сустрэліся ў ягоным бюро, якое разьмяшчаецца ў цудоўным двухсотгадовым будынку. Валэнса амаль адразу паведаміў, што хоча вылучыць мяне на Нобэлеўскую прэмію міру за 2007 год. Прызнаюся шчыра, што для мяне гэта было поўнай нечаканасьцю, бо па тэлефоне ён нічога мне не сказаў. Валэнса мае права вылучаць на Нобэля, бо сам атрымліваў прэмію ў 1983 годзе. Ён папрасіў мяне напісаць невялікія біяграфічныя зьвесткі. Пасьля чаго і накіраваў заяву ў Нарвэскі нобэлеўскі камітэт. Я пакуль не хачу называць тых людзей, хто яшчэ выступае за маю кандыдатуру. Скажу толькі, што сярод іх некалькі дзеючых кіраўнікоў краін сьвету, былыя генэральныя сакратары, прэзыдэнты, прэм’еры, прафэсары ўнівэрсытэтаў».

Станіслаў Шушкевіч на Нобэлеўскую прэмію міру быў вылучаны па пяці наступных пунктах: 1. Ініцыятыва і рэалізацыя вываду тактычнай і стратэгічнай ядзернай зброі з тэрыторыі Беларусі; 2. За ініцыятыву сустрэчы ў сьнежні 1991 году кіраўнікоў Беларусі, Расеі і Ўкраіны, якія падпісалі Белавескія пагадненьні, што фактычна замацавалі развал СССР; 3. За актыўны ўнёсак ў мірны раскол расейскай каляніяльнай імпэрыі, якая існавала ў выглядзе Савецкага Саюзу; 4. За ўклад у бесканфліктнае пераўтварэньне СССР у незалежныя рэспублікі; 5. За адданасьць прынцыпам міру, дэмакратыі, правоў чалавека і прапаганду гэтых прынцыпаў.

БЯЗ ВАС — НІЯК. Сайт nn.by робіцца на Вашы грошы. Ахвяраваньне можна перавесьці ў любым аддзяленьні банку, на любой пошце. На банкаўскай квітанцыі ў графе «Від плацяжа» трэба пазначыць: «Ахвяраваньне за Інтэрнэт». У графе: «Атрымальнік плацяжа» трэба пісаць: ПВУП «Суродзічы», УНП 190 786 828. У графе «Найменаваньне банку» трэба пісаць: «МГД ААТ «Белінвестбанк», вул.Калектарная, 11, Мінск, код 764». У графе «Рахунак атрымальніка» — 3012 206 280 014. Пры перасылцы грошай па пошце тое самае трэба пісаць у рубрыках «Каму» і «Куды». Раздрукаваць банкаўскую квітанцыю (pdf-файл 38Кб, A4).

Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне міру стане вядомы ў другой палове кастрычніка ў Осла (Нарвэгія).

Усяго на прэмію штогод вылучаецца каля 200 кандыдатаў. Сярод вядомых намінантаў гэтага году — экс‑віцэ‑прэзыдэнт ЗША Альбэрт Гор за сваю дзейнасьць у абарону навакольнага асяродзьдзя, міратворац Намібіі, Ачэху й Косава Марці Ахцісаары, чачэнская юрыстка Лідзія Юсупава. Праўда, фаварыты рэдка аказваюцца абранымі.

Летась на Нобэля міру вылучалі кіраўніка незарэгістраванай праваабарончай арганізацыі «Вясна» Алеся Бяляцкага.

Шушкевіч успрымае свае шанцы як ня самыя высокія. «Маю шанцаў паўпрацэнта, – сьмяецца Шушкевіч. – Мне вельмі прыемна, што я трапіў у гэты сьпіс, але застаюся рэалістам, што апроч мяне шмат годных кандыдатур. Калі ўсё ж атрымаю, то найперш хачу дапамагчы «Нашай Ніве» і іншым незалежным выданьням».

Каментары22

Цяпер чытаюць

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі62

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус пераканаў Данію, што яго некалькі судзімасцяў за наркотыкі — фактычна палітычны пераслед. І атрымаў прытулак8

Колькі ў Беларусі каштавала б праца хатняй гаспадыні, калі б за яе плацілі21

Сотні мінчукоў ізноў выстраіліся ў даўжэзную чаргу20

У гродзенскіх лясах заўважылі шакала1

Пашынян запосціў рылс пераможцы пад культавы трэк1

Дзяніс Дудзінскі наведаў 100 краін — расказвае, якія ўразілі яго найбольш. Але самую жаданую краіну ён трымае на потым33

Як халат апынуўся ва ўнітазе? Мінскія сантэхнікі расказалі пра самыя дзіўныя забіцці труб

Anthropic заклікае да глабальнай паўзы ў распрацоўцы ШІ, папярэджваючы пра рызыку «самаўдасканалення»9

Самы дарагі дом у Беларусі ў маі прадалі за 1,8 мільёна даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі62

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць