Ліга арабскіх дзяржаў падтрымала дзеянні міжнароднай супольнасці супраць сірыйскага ўрада пасля верагоднай хімічнай атакі ў ваколіцах Дамаска.
Удзельнікі сустрэчы ў Каіры прынялі рэзалюцыю, у якой «поўную адказнасць» за напад 21 жніўня ўскладаюць на сірыйскі рэжым. Ліга арабскіх дзяржаў заклікала да «пакарання і крымінальнага пераследу ўсіх датычных» у Міжнародным трыбунале.
Між тым, у Вашынгтоне заканадаўцы павінны вызначыцца ў пытанні прапанаванай прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам ваеннай аперацыі супраць сірыйскага рэжыму. Абедзве палаты Кангрэса, як чакаецца, разгледзяць гэтае пытанне 9 верасня.
Дзяржсакратар Джон Кэры ў нядзелю адзначыў, што ЗША маюць факты, якія сведчаць аб прымяненні хімічнай зброі ў ваколіцах Дамаска. Паводле Кэры, ва ўзорах валасоў і крыві з месца верагоднай атакі 21 жніўня ёсьць сляды нервова-паралітычнага газу зарына.
Каментары