Пабачыла свет чарговае выданне нашай серыі «Гарадзенская бібліятэка» — кніга «Тапанімія старажытнай Гародні (12–18 стст.)» аўтарства выдатнага даследчыка, доктара гістарычных навук, гарадзенца Юрыя Гардзеева.
Гэта кніга дае чытачу разнастайныя веды па гісторыі горада, стасункаў, якія панавалі ў ім цягам васьмі стагоддзяў, палітыкі, якую вялі розныя ўлады на нашай зямлі. З дапамогай назваў аб’ектаў, якія стваралі горад з намі гавораць мінулыя пакаленні гарадзенцаў, пытанне толькі ў тым, ці галасы гэтых пакаленняў мы яшчэ ў стане пачуць.
«Тапанімія старажытнай Гародні (XII-XVIII ст.) « — першае ў Беларусі даследаванне, у якой зроблены аналіз эвалюцыі тапанімікону аднаго горада.
Аўтар Юры Гардзееў разглядае пытанне паходжання ўласнага імя Гародні і ракі Нёман, усебакова аналізуе асобныя назвы гарадзенскіх вуліц і плошчаў, а таксама іншыя імёны ўнутрыгарадскіх аб’ектаў: паасобных пляцаў, касцёлаў, цэркваў, манастыроў, кляштараў, агародаў, сядзіб, гасцінцаў, асобных раёнаў горада. У працы зроблена спроба асвятлення аналізу каштоўнасных аспектаў эвалюцыі гарадзенскага ўрбананімікону. Кніга скіравана да тых, хто цікавіцца гісторыяй старажытнай Гародні і беларускіх гарадоў. Вывучайце свае гарады на прыкладзе Гародні.
- Гісторык Юры Гардзееў з 2005 года — ад’юнкт Інстытута Расіі і Усходняй Еўропы Ягелонскага універсітэта (Кракаў). У 2011 годзе абараніў габілітацыю па тэме: «
Каментары