Эканоміка33

Урад прагназуе рост рэальных даходаў насельніцтва на 6% у 2014 г.

Урад Беларусі чакае рост рэальных (з улікам інфляцыі) даходаў насельніцтва на 6% у 2014 годзе. Такі прагноз прадугледжаны праектам дзяржрашэння аб зацвярджэнні паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2014 год.

Чакаецца, што прадукцыйнасць працы ў наступным годзе будзе ўзрастаць хутчэй за зарплату работнікаў. Згодна з прагнозам урада, прадукцыйнасць працы ў 2014 годзе павялічыцца на 9,4%.

Варта зазначыць, што на 2013 год урад таксама закладваў перавышэнне тэмпаў росту прадукцыйнасці працы над павелічэннем зарплат. Так, згодна з афіцыйным прагнозам на 2013 год, рэальныя даходы насельніцтва павінны былі ўзрасці на 6,5%, прадукцыйнасць працы — на 9,3%.

Фактычнае выкананне названых паказчыкаў адрозніваецца ад прагнозных значэнняў. Згодна са звесткамі за студзень—ліпень 2013 года, рэальныя даходы насельніцтва павялічыліся на 19,1%, а прадукцыйнасць працы — толькі на 2,5%.

Такім чынам, утварыўся значны разрыў у тэмпах росту прадукцыйнасці працы і рэальнай заработнай платы.

Як паведамлялася раней, рост затрат прамысловых  прадпрыемстваў сёлета ў многім звязаны з павелічэннем зарплат. Згодна са статданымі, за першую палову гэтага года выдаткі беларускіх прадпрыемстваў на вытворчасць прадукцыі (работ, паслуг) павялічыліся на 15,4% у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам.

Пры гэтым, зазначае Белстат, у першым паўгоддзі 2013 года ў параўнанні са студзенем—чэрвенем 2012 года адбылося змяншэнне долі матэрыяльных выдаткаў пры павелічэнні ўдзельнай вагі на аплату працы ў агульным аб'ёме расходаў прадпрыемстваў на вытворчасць прадукцыі.

Так, доля матэрыяльных выдаткаў знізілася з 71,9% у першым паўгоддзі 2012 года да 65,5% за аналагічны перыяд гэтага года.

Удзельная ж вага выдаткаў прадпрыемстваў на аплату працы павялічылася з 13,1% у першым паўгоддзі 2012 года да 16,9% у студзені—чэрвені 2013 года.

Згодна з афіцыйнымі статзвесткамі, матэрыяльныя выдаткі прадпрыемстваў на вытворчасць прадукцыі ўзраслі ў наяўных цэнах у сярэднім на 5,2%. Выдаткі на аплату працы ў першым паўгоддзі 2013 года ў параўнанні з аналагічным леташнім перыядам узраслі на 49,1%.

Варта таксама зазначыць, што сёлета ўзрасла доля расходаў на аплату працы ў выручцы прадпрыемстваў. Згодна з афіцыйнай статыстыкай, доля сярэднямесячнай зарплаты ў сярэднямесячнай выручцы на аднаго работніка склала ў першым паўгоддзі 2013 года 11,2% супраць 8,4% за аналагічны перыяд 2012 года.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі21

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Усе навіны →
Усе навіны

Anthropic заклікае да глабальнай паўзы ў распрацоўцы ШІ, папярэджваючы пра рызыку «самаўдасканалення»9

Самы дарагі дом у Беларусі ў маі прадалі за 1,8 мільёна даляраў

Тэлефонныя махляры прымусілі 19‑гадовую мінчанку раздзецца перад камерай 10

Беларуска ў 29 гадоў перажыла ішэмічны інсульт9

Лабавое сутыкненне ў Магілёўскім раёне: чатыры чалавекі ў бальніцы

У Новарасійску пасля атакі ўкраінскіх беспілотнікаў гарыць нафтаперавалачны комплекс3

Еўрапейскія лідары і Зяленскі выставілі Пуціну пяць умоў27

Расійскі мільярдэр пабудуе ў Беларусі новы завод9

Скасаваныя ахоўныя зоны палаца Патоцкіх і замка Сапегаў у Высокім. На іх тэрыторыі пабудуюць басейн «Нырэц»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі21

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць