Беларуская блаґасфера

Дажынкаўскія трагедыі

Апівошка, зь цяжкімі наступствамі начной пагулянкі на твары, распавядаў свайму сябру жудасную гісторыю пра свой візыт на «Дажынкі». Піша блогер Ляшкоў.

Вось і адгрымелі «Дажынкі». Учора з ранку ў грамадзскім транспарце народ актыўна абмяркоўваў рэчыцкае сьвята і лаяў Уласьць.

Апівошка, зь цяжкімі наступствамі начной пагулянкі на твары, распавядаў свайму сябру жудасную гісторыю пра свой візыт на «Дажынкі». Ён зь нейкіх крыніцаў дазнаўся, што на «Дажынках» будуць наліваць дармовае піва. Узрадаваны такімі перспектывамі ён згуртаваў сяброў ды знаёмых, ды паімчаў на Рэчыцу. Яны нават як законапаслухмяныя «гражданы» набылі сабе квіткі на цягнік каб не сапсаваць сабе ўражаньні і настрой ад раптоўнай стрэчы з кантралёрамі. Але абяцаны алкагольны Эдэм сустрэў непрыветліва… Піва не налівалі. ЖАХ!!!!! Грошы і час згубілі! «Гэта — Трагедыя!» — падрахаваў пьянічка. Давялося ім вяртацца ў Гомлю, піць водку і абурацца гэтым «злачынствам».

Нейкія мэдычныя працаўнікі спрабавалі вызначыць агульны памер дажынкаўскіх «інвэстыцыяў» і прыходзілі да высновы, што бразнулі шмат грошай. А дзе падвышка заробкаў для бюджэтнікаў? Дзе кампенсацыя за рост коштаў і інфляцыю? Дзе? Няма і наўрадці будзе! А што б яны… Ні Дажынкі, а маленькія трагедыі.

liashkou-a

Каментары

Цяпер чытаюць

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі58

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Усе навіны →
Усе навіны

У гродзенскіх лясах заўважылі шакала1

Пашынян запосціў рылс пераможцы пад культавы трэк1

Дзяніс Дудзінскі наведаў 100 краін — расказвае, якія ўразілі яго найбольш. Але самую жаданую краіну ён трымае на потым32

Як халат апынуўся ва ўнітазе? Мінскія сантэхнікі расказалі пра самыя дзіўныя забіцці труб

Anthropic заклікае да глабальнай паўзы ў распрацоўцы ШІ, папярэджваючы пра рызыку «самаўдасканалення»9

Самы дарагі дом у Беларусі ў маі прадалі за 1,8 мільёна даляраў

Тэлефонныя махляры прымусілі 19‑гадовую мінчанку раздзецца перад камерай 10

Беларуска ў 29 гадоў перажыла ішэмічны інсульт9

Лабавое сутыкненне ў Магілёўскім раёне: чатыры чалавекі ў бальніцы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі58

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць