Літаратура22

Выйдзе новы пераклад рамана «Сто гадоў адзіноты» на расейскую мову

Расійскае выдавецтва АСТ, якое валодае эксклюзіўнымі правамі на творы Габрыэля Гарсія Маркеса на расейскай мове, прыблізна ў чэрвені гэтага года выпусціць «Сто гадоў адзіноты» у новым перакладзе, паведаміў прадстаўнік выдавецтва.

Гарсія Маркес, знакаміты пісьменнік-празаік і лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 1982, памёр на мінулым тыдні ва ўзросце 87 гадоў у Мехіка. Прычынай смерці сталі дыхальная інфекцыя і ныркавая недастатковасць.

«У бліжэйшых планах выдавецтва — выпуск рамана «Сто гадоў адзіноты» у перакладзе Ніны Бутырынай і Валерыя Столбава. Стылістычна гэты пераклад адрозніваецца ад больш позняга перакладу Маргарыты Былінкінай і, на думку шэрагу іспаністаў, ён лепш адпавядае аўтарскай задуме», — сказаў прадстаўнік выдавецтва. У выдавецтве ўдакладнілі, што пераклад Бутырынай і Столбава ўжо некалькі разоў выходзіў у Расіі, але гэтая публікацыя стане першай легальнай версіяй. Паводле яго слоў, арыенціровачная дата выхаду новага перакладу прызначана на чэрвень.

У 2011 годзе ўпершыню ў Расіі АСТ выкупіла правы на выданне кніг Маркеса, якімі валодае найбуйнейшае іспанскае агенцтва «Кармэн Балселс». Савецкім выдавецтвам не даводзілася ўступаць з ім у перамовы, таму што ў СССР дзейнічаў закон аб аўтарскім праве, які прадугледжваў свабодны выпуск ўсіх твораў, напісаных да 1973 года. Пад гэтую норму трапіў і раман «Сто гадоў адзіноты», выдадзены ў 1967-м.

Як распавёў прадстаўнік АСТ, Маркес, як і многія іншыя заходнія аўтары, быў катэгарычна супраць падобнага закона і, як следства, не даваў дазволаў і на публікацыю сваіх пазнейшых твораў, якія ў выніку выходзілі на расейскай мове без згоды аўтара. З-за гэтага працэс набыцця выдавецтвам АСТ правоў на публікацыю яго твораў зацягнуўся на 10 гадоў.

«На сённяшні момант у АСТ выйшлі ўсе раманы, аповесці і зборнікі апавяданняў Маркеса, а таксама аўтабіяграфія «Жыць, каб распавядаць пра жыццё» і зборнік публіцыстыкі «Я тут не для таго, каб гаварыць прамовы, у склад якога ўвайшла нобелеўская прамова аўтара «Адзінота Лацінскай Амерыкі». Асобныя творы, такія як «Небяспечныя прыгоды Мігеля Ліціна ў Чылі» і «Жыць, каб распавядаць пра жыццё», выдадзеныя на расейскай мове ўпершыню», — распавёў прадстаўнік выдавецтва.

Каментары2

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Усе навіны →
Усе навіны

Ці могуць мінскія школьнікі бясплатна карыстацца грамадскім транспартам падчас летніх канікул?

Следства ўстанавіла асобу забойцы польскага салдата, забітага на беларускай мяжы. Падазраваны можа хавацца ў Беларусі2

ДТЗ у Буда-Кашалёўскім раёне: машына ўрэзалася ў бетонны паркан, кіроўца загінуў1

«Ты прастытутка Амерыкі і Ізраіля»: як іранка правяла 45 сутак на Акрэсціна13

Бабруйскі ўхілянт бегаў ад войска, пакуль не злавілі. Пасля дэмбеля паехаў ваяваць за Пуціна — у адзін канец2

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прыгавор былому дырэктару Intex-Press Уладзіміру Янукевічу і змяніў тэрмін яго намесніку1

На пажары ў Шклоўскім раёне загінулі муж і жонка. Жанчына ў апошні момант паспела перадаць суседцы двухгадовага ўнука

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць