Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам XXI Міжнароднага спецыялізаванага форуму па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях «ТІБО-2014» і XVIII Міжнароднай спецыялізаванай выставы «СМІ ў Беларусі». Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Дарагія сябры!
Вітаю гасцей і ўдзельнікаў форуму «ТІБО-2014» і выставы «СМІ ў Беларусі».
За апошнія некалькі дзесяцігоддзяў інфармацыйныя тэхналогіі цалкам змянілі аблічча сучаснага свету, адкрыўшы перад чалавецтвам нябачаныя раней магчымасці. Нездарма цяперашні этап развіцця цывілізацыі так і называецца — «інфармацыйнае грамадства».
Беларусь вызначыла амбіцыйную задачу ў найбліжэйшыя гады стаць лідарам ва Усходняй Еўропе ў развіцці «лічбавай эканомікі».
Асновай нашага поспеху, упэўнены, будуць дасягненні таленавітых беларускіх навукоўцаў, інжынераў, праграмістаў і прадпрымальнікаў, прадстаўленыя на пляцоўцы «ТІБО- 2014».
Сімвалічна, што форум «ТІБО -2014» і выстава «СМІ ў Беларусі» праходзяць разам. Па-за Інтэрнэтам традыцыйныя СМІ сёння ўжо немагчыма сабе ўявіць. Відавочна, што актыўнае прасоўванне інавацыйных тэхналогій у айчынную медыясферу — падмурак яе поспеху.
Ад усёй душы жадаю ўдзельнікам і гасцям гэтых мерапрыемстваў як мага хуткага дасягнення намечаных мэтаў і плённай працы на карысць беларускага народа.
Аляксандр Лукашэнка.
Каментары