Еўрапейскі Мінск: як чэмпіянат свету змяняе сталіцу Беларусі — мінская ФОТАХРОНІКА Сяргея Гудзіліна
Чэмпіянат свету па хакеі ў Мінску — маштабная падзея дзяржаўнага ўзроўню. Можна лічыць яго асабістым трыумфам Аляксандра Лукашэнкі ці «народнымі» заваёвамі. Але безумоўна адно — Мінск, яго гарадская прастора і тэмп, на гэтыя тры тыдні зведваюць радыкальныя перамены.
Фатограф «НН» Сяргей Гудзілін пачынае дакументальную фотахроніку вулічнага жыцця ў Мінску падчас чэмпіяната свету па хакеі. У аб'ектыў аднаго з лепшых фотажурналістаў Беларусі будуць трапляць гарадскія замалёўкі, людзі і тэмп вуліц Мінска.

9 мая. Акадэмічны аркест песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь выступае на сцэне перад Мінск-Арэнай напачатку афіцыйнага адкрыцця чэмпіянату свету па хакеі

9 мая. Мінчане і госці сталіцы чакаюць пачатку лазернага шоў на ўзбярэжжы Свіслачы.

8 мая. Дзяўчыны группы падтрымкі падчас правядзення рэспубліканскіх спаборніцтваў па бегу на праспекце Машэрава.
Пакіньце гэты артыкул у закладках ці выбраным. Фотахроніка будзе абнаўляцца рэгулярна.
Тэкставая частка будзе напаўняцца ўражаннямі і «флэшбэкамі» аўтара. Гэта не рэпартаж з арэн і прэс-цэнтраў, а атмасфера падзеі, да якой Беларусь рыхтавалася 5 гадоў.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары