Кіно

У свеце драконаў

Як прыручыць дракона—2
Мультфільм, камедыя, прыгоды, фэнтэзі
Рэжысёр: Дзін ДэБлуа
У ролях (агучка): Джэй Барушэль, Кейт Бланшэт, Джэрард Батлер, Крэйг Фергюсан, Амерыка Ферэра
ЗША, 102 хв.

Прайшло пяць гадоў, як людзі і драконы жывуць у міры і спакоі, забяспечваючы адзін аднаму вясёлае існаванне.

Нехта бавіцца спаборніцтвамі ў палётах на драконах, а нехта, як сын правадыра Ікінг разам са сваім драконам Бяззубікам, даследуе новыя землі. Падчас адной з такіх вандровак яны адкрываюць новы востраў і сутыкаюцца з паляўнічымі, якія жорстка няволяць драконаў. Іх правадыр, Драга Блудвіст, марыць узяць пад уладу ўсіх драконаў у свеце. Ікінг упэўнены, што, калі пагаварыць з Драга, ён зразумее, што з драконамі можна і трэба сябраваць.

Сіквел мультфільма «Як прыручыць дракона» (2010) заснаваны на кнігах англійскай дзіцячай пісьменніцы Крэсінды Коўэл.

Анімацыя другой часткі стала нашмат больш рэалістычнай. Фільм захапляе не толькі дынамічным сюжэтам, але і яркай карцінкай, і відовішчнымі кадрамі палёту. Паболела і драконаў розных відаў і паводзінаў. Сюжэт дастаткова развіты і закручаны, ён будзе цікавы і дзецям, і іх бацькам.

Рэжысёр Дзін ДэБлуа (на яго рахунку, дарэчы, вядомы мультфільм пачатку 2000-х «Ліла і Сціч») плануе зняць трэцюю частку франшызы.

Каментары

Цяпер чытаюць

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»21

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Усе навіны →
Усе навіны

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

Уварванне Расіі ва Украіну стала залатой жылай не толькі для Беларусі, але і для Паўночнай Карэі. Вось на чым яны нажываюцца6

Колькасць беларусаў у Літве з ДНЖ працягвае змяншацца12

22‑гадовы хлопец, якога шукалі валанцёры, знойдзены мёртвым1

Вайна ва Украіне дагнала па працягласці Першую сусветную1

На Кубані следам за анексаваным Крымам пачаліся перабоі з бензінам3

Ніводнага мінскага, гомельскага, італьянскага ці французскага. Затое ў Магілёве будуюць ужо чацвёрты расійскі дворык, гэтым разам — з мядзведзем13

Статкевіч: Для Беларусі можа стварыцца такая сітуацыя, што ўсе дзяржавы вакол нас будуць мець ядзерную зброю5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»21

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць