Свет1212

Следчы камітэт Расіі распачаў крымінальную справу супраць Авакава і Каламойскага

Следчы камітэт Расіі распачаў крымінальную справу супраць міністра ўнутраных спраў Украіны Арсена Авакава і губернатара Днепрапятроўскай вобласці Ігара Каламойскага.

Іх падазраюць у арганізацыі забойстваў, ужыванні забароненых сродкаў і метадаў вядзення вайны, выкраданні людзей, а таксама ў перашкадджэнню законнай дзейнасці журналістаў.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні афіцыйнага прадстаўніка СК Уладзіміра Маркіна, апублікаваным на сайце ведамства.

Следства лічыць, што з 12 красавіка гэтага года Авакаў разам з Каламойскім і іншымі вышэйшымі кіраўнікамі Мінабароны Украіны арганізавалі і кіравалі ваеннай аперацыяй, накіраванай на забойства цывільных асоб.

У ёй удзельнічаюць вайскоўцы ўзброеных сілаў краіны, члены Нацгвардыі і «Правага сектара», а таксама байцы батальёна спецазначения «Днепр» МУС Украіны, які створаны і фінансуецца Каламойскім.

У заяве Следчага камітэта, у прыватнасці, адзначаецца, што ў ходзе сілавой аперацыі, якая праходзіць на паўднёвым усходзе краіны, «забітыя больш за 100 цывільных асоб, у тым ліку тых, хто выконвае службовую дзейнасць — журналісты Карнялюк, Валошын і праваабаронца Міронаў». Следства таксама мяркуе, што выкраданне журналістаў «Звязды» Андрэя Сушанкова і Антона Малышава было арганізавана з ведама Авакава і Каламойскага.

У бліжэйшы час следства збіраецца абвясціць іх у міжнародны вышук як асоб, «якія абвінавачваюцца ў здзяйсненні злачынстваў супраць міру і бяспекі чалавецтва».

Каментары12

Цяпер чытаюць

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»24

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Усе навіны →
Усе навіны

Бабруйскі ўхілянт бегаў ад войска, пакуль не злавілі. Пасля дэмбеля паехаў ваяваць за Пуціна — у адзін канец2

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прыгавор былому дырэктару Intex-Press Уладзіміру Янукевічу і змяніў тэрмін яго намесніку1

На пажары ў Шклоўскім раёне загінулі муж і жонка. Жанчына ў апошні момант паспела перадаць суседцы двухгадовага ўнука

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

Уварванне Расіі ва Украіну стала залатой жылай не толькі для Беларусі, але і для Паўночнай Карэі. Вось на чым яны нажываюцца8

Колькасць беларусаў у Літве з ДНЖ працягвае змяншацца14

22‑гадовы хлопец, якога шукалі валанцёры, знойдзены мёртвым1

Вайна ва Украіне дагнала па працягласці Першую сусветную1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»24

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць