Грамадства44

Марафон салідарнасці з Рыгорам Кійко — сёння, 2 ліпеня

Марафон салідарнасці з мастаком Рыгорам Кійко пройдзе 2 ліпеня ў сядзібе Управы БНФ па адрасе Мінск, Чарнышэўскага 3А, а 18 гадзіне.

Аднаму з першых беларускіх палітвязняў патрабуецца тэрміновая хіміятэрапія і аперацыя. Грошы можна пералічваць на рахункі вэб-мані: B315667362087 (беларускія рублі), R171083234228 (расейскія рублі), Z265654535343 (даляры), E207490272649 (еўра). Можна перадаць і праз валянтэраў: +375 44 534-91-13 Юлія, +375 29 275-32-12 Тацьцяна, +375 44 771-98-17 Марына.

Першы раз Рыгор Кійко быў зняволены ўвесну 1996 года. Яго затрымалі праз некалькі дзён пасьля Чарнобыльскага шляху падчас пікета ў падтрымку затрыманых на акцыі ўкраінцаў. Пікет быў жорстка разагнаны. Рыгор Кійко атрымаў цялесныя пашкоджанні. Яго асудзілі на 8 сутак.

23 сакавіка 1997 года Рыгора Кійко затрымалі падчас святкавання Дня Волі, абвінавацілі ў хуліганстве і тры месяцы трымалі ў турме на Валадарскага. У выніку ён атрымаў два гады «хіміі».

У 2001 годзе Рыгор Кійко ўдзельнічаў у акцыях па абароне Курапатаў супраць пашырэння Менскай кальцавой дарогі.

8 лістапада 2001 года падчас нападу спецназаўцаў на лягер абаронцаў Курапатаў Рыгор Кійко быў моцна збіты.

Рыгор Кійко нарадзіўся 27 чэрвеня 1951 года ў вёсцы Цалуйкава Луганскай вобласці Украіны ў настаўніцкай сям’і. Неўзабаве сям’я Кійко пераехала на радзіму маці ў Бабруйск. У 1980 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Мастак-кераміст. Сябра Беларускага саюза мастакоў, удзельнік суполкі «Пагоня».

У Беларускім Народным Фронце ад моманту ўтварэння руху і партыі. Пасля расколу БНФ у 1999 годзе — сябра КХП-БНФ.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы знайшлі новы спосаб рэдагавання генаў чалавечых эмбрыёнаў

Следам за «халяльнымі» агуркамі ў продажы з'явіліся такія ж баклажаны3

На дачных участках хочуць забараніць лазні з саўнамі13

Баксёр Дзмітрый Асанаў святкаваў сваю чарговую перамогу ў традыцыйным беларускім строі2

Вячорка: Калі Еўропа пачне здаваць перад Лукашэнкам, гэта аслабіць амерыканскія пазіцыі9

У расійскім Белгарадзе выбухнуў склад з боепрыпасамі2

Стала вядома, чым атруціліся дзеці ў барысаўскіх садках9

«Нешта драматычнае не было перададзена». Франак Вячорка пракаментаваў скандал з Алінай Харысавай27

«Нахабна ўсё знішчылі». Мінчанка ў шоку ад кветкавых вандалаў у двары3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць