Улада66

Лукашэнка накіраваў зварот кіраўнікам дзяржаў ЕАЭС

Аляксандр Лукашэнка накіраваў зварот кіраўнікам дзяржаў - членаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў сувязі з тым, што Беларусь 1 студзеня 2015 года ўступіла ў старшынства ў Вышэйшым Еўразійскім эканамічным савеце, Еўразійскім міжурадавым савеце і Савеце Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Адміністрацыі прэзідэнта.

У звароце адзначаецца, што Беларусь разглядае ЕАЭС у якасці важнейшага інтэграцыйнага аб'яднання, якое садзейнічае забеспячэнню эканамічнай і сацыяльнай стабільнасці ў рэгіёне. Старшынства Беларусі будзе накіравана на далейшае ўмацаванне добрасуседства, развіццё эканамічнага супрацоўніцтва, садзейнічанне пашырэнню чатырох асноватворных эканамічных свабод саюза: свабоды руху тавараў, паслуг, капіталу і рабочай сілы.

Беларусі бок на ўсіх этапах падрыхтоўкі дагавора аб ЕАЭС паслядоўна заяўляў аб неабходнасці максімальнай лібералізацыі ўмоў эканамічнай дзейнасці ў рамках інтэграцыйнага аб'яднання. «Па-ранейшаму лічым, што фундаментам Еўразійскага эканамічнага саюза павінна стаць поўная адмена выключэнняў і абмежаванняў у руху тавараў», - гаворыцца ў звароце.

У ім таксама змешчаны шэраг прапаноў. Яны датычацца прыняцця мер па хутчэйшым пераходзе да ўзгодненай, а ў перспектыве - і да адзінай прамысловай і аграпрамысловай палітыкі, паскарэння распрацоўкі і прыняцця асноўных напрамкаў прамысловага супрацоўніцтва ў рамках саюза, забеспячэння безумоўнага пачатку функцыянавання з 1 студзеня 2016 года адзіных рынкаў лекавых сродкаў і медыцынскіх вырабаў. Акрамя таго, прапануецца пачаць практычную рэалізацыю палажэнняў дагавора, што прадугледжваюць сумесныя дзеянні па развіцці экспарту.

Беларускі бок таксама надае важнае значэнне выпрацоўцы канцэпцый фарміравання агульных рынкаў электраэнергіі, газу, нафты і нафтапрадуктаў. Заяўлена, што ў перыяд старшынства Беларусі будуць зроблены канкрэтныя крокі па развіцці інтэграцыйных працэсаў у сферы паслуг.

Актуальнай з'яўляецца мытна-тарыфная і нетарыфная абарона адзінай мытнай прасторы. У сувязі з гэтым Беларусь чакае ад партнёраў адкрытасці ў пытаннях дыялогу з СГА.

Акрамя таго, прапануецца выпрацаваць дзейсныя механізмы функцыянавання ЕАЭС ва ўмовах прымянення адной з дзяржаў-членаў аднабаковых мер абароны рынку адносна трэціх дзяржаў. Пры гэтым асаблівую ўвагу неабходна ўдзяліць пытанням каардынацыі ўзаемадзеяння ў сферы санітарных, ветэрынарных і фітасанітарных мер, абароны правоў спажыўцоў.

Кіраўнік беларускай дзяржавы выказаў надзею на падтрымку з боку дзяржаў - членаў ЕАЭС у практычным ажыццяўленні беларускіх ініцыятыў. «Упэўнены, што наша цеснае ўзаемадзеянне стане залогам максімальна эфектыўнай рэалізацыі намечаных планаў і паспяховага станаўлення Еўразійскага эканамічнага саюза ў якасці самастойнага цэнтра ўстойлівага эканамічнага развіцця», - сказана ў звароце.

Каментары6

Цяпер чытаюць

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»22

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Усе навіны →
Усе навіны

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

Уварванне Расіі ва Украіну стала залатой жылай не толькі для Беларусі, але і для Паўночнай Карэі. Вось на чым яны нажываюцца6

Колькасць беларусаў у Літве з ДНЖ працягвае змяншацца12

22‑гадовы хлопец, якога шукалі валанцёры, знойдзены мёртвым1

Вайна ва Украіне дагнала па працягласці Першую сусветную1

На Кубані следам за анексаваным Крымам пачаліся перабоі з бензінам3

Ніводнага мінскага, гомельскага, італьянскага ці французскага. Затое ў Магілёве будуюць ужо чацвёрты расійскі дворык, гэтым разам — з мядзведзем13

Статкевіч: Для Беларусі можа стварыцца такая сітуацыя, што ўсе дзяржавы вакол нас будуць мець ядзерную зброю6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»22

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць