Эканоміка

Бюджэт Беларусі на 2015 год можа быць скарэктаваны

Міністр фінансаў Беларусі Уладзімір Амарын не выключае, што давядзецца перагледзець параметры рэспубліканскага бюджэту на 2015 год.

Пра гэта ён паведаміў журналістам 20 лютага ў палаце прадстаўнікоў. На пытанне, ці будуць пераглядацца параметры бюджэту з-за зніжэння цэн на энерганосьбіты і змены валютных курсаў, міністр адказаў: «Хутчэй за ўсё, так». Пры гэтым ён не ўдакладніў, зыходзячы з якіх паказчыкаў будзе пераглядацца бюджэт. «Ёсць розныя ацэнкі», — адзначыў Амарын. 

Асноўныя палажэнні закона «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2015 год» набылі моц 1 студзеня. Бюджэт зацверджаны ў памеры 141 трлн. 15 млрд. 941 млн. 595 тыс. рублёў зыходзячы з прагназаванага аб'ёму даходаў у 156 трлн. 717 млрд. 409 млн. 202 тыс. рублёў. Такім чынам, прафіцыт бюджэту на 2015 год складзе 15 трлн. 701 млрд. 467 млн. 607 тыс. рублёў. 

Бюджэт быў разлічаны з улікам сярэднегадавога курсу даляра 11.400 беларускіх рублёў і цаны бараля нафты маркі Urals у 83 даляры супраць 104 даляраў у 2014 годзе.

Пры гэтым ужо ў студзені ў Беларусі фактычна была праведзеная паэтапная дэвальвацыя, курс дасягнуў 15 тысяч рублёў за даляр. 

Каментары

Цяпер чытаюць

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»24

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Усе навіны →
Усе навіны

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прыгавор былому дырэктару Intex-Press Уладзіміру Янукевічу і змяніў тэрмін яго намесніку1

На пажары ў Шклоўскім раёне загінулі муж і жонка. Жанчына ў апошні момант паспела перадаць суседцы двухгадовага ўнука

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

Уварванне Расіі ва Украіну стала залатой жылай не толькі для Беларусі, але і для Паўночнай Карэі. Вось на чым яны нажываюцца7

Колькасць беларусаў у Літве з ДНЖ працягвае змяншацца12

22‑гадовы хлопец, якога шукалі валанцёры, знойдзены мёртвым1

Вайна ва Украіне дагнала па працягласці Першую сусветную1

На Кубані следам за анексаваным Крымам пачаліся перабоі з бензінам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»24

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць