Невядомыя напалі на заснавальніка найбуйнейшай расійскай сацыяльнай сеткі «Укантакце» і месенджэра Telegram Паўла Дурава і паспрабавалі забраць у яго тэлефон, напісаў ён сам у сваім твітэры ў аўторак, 2 чэрвеня.
Дураў напісаў у твітары, што ён пабіўся з невядомымі, якія паспрабавалі адабраць у яго тэлефон. Гэта адбылося каля Мішэн-стрыт 980.
«Небяспечнае суседства? Толькі не для рускіх», — напісаў Дураў.
Стваральнік сацыяльнай сетцы «Укантакце» Павел Дураў з'ехаў з Расіі ў красавіку 2014 года. Ён прадаў сваю долю гендырэктару «Мегафона» Івану Таўрыну, і менеджмент кампаніі звольніў яго з пасады генеральнага дырэктара.
Каментары