Свет88

У Польшчы беларус асуджаны за шпіянаж на 7 гадоў турмы

На працягу васьмі гадоў ён перадаваў польскім спецслужбам фальшывую інфармацыю і атрымліваў за гэта грошы.

У Польшчы за шпіянаж на 7 гадоў турмы асуджаны беларус Аляксандр Лянюк. На працягу васьмі гадоў (з 1999-га да 2007 года) ён супрацоўнічаў з адной з польскіх спецслужбаў, атрымаў ганарар у памеры 319 тысяч долараў і 18 тысяч еўра. Аднак інфармацыя, якую ён пастаўляў пра «беларускіх агентаў» у органах улады Польшчы і «беларускую шпіёнскую сетку», аказалася фальшывай.

Як інфармуе Польскае радыё, суд прыйшоў да высновы, што дзейнасць беларуса прывяла да «неэфектыўных дзеянняў» супрацоўнікаў польскай спецслужбы. Высветлілася, што Лянюк падрабляў дакументы. Напрыклад, сабе ён зрабіў пасведчанне аб заканчэнні «курсаў спецслужбаў». Палякам ён перадаў і фальшывы спіс «афіцэраў беларускіх спецслужбаў». А тыя працяглы час верылі свайму агенту.

Беларус быў арыштаваны ў 2011 годзе. У канцы мая апеляцыйны суд Варшавы пакінуў у сіле прысуд акруговага суда па справе шпіёна.

Працэс над Аляксандрам Лянюком — не апошні. Неўзабаве пачнецца разгляд справы грамадзяніна Беларусі Юрыя К., якога падазраюць ва ўдзеле ў дзейнасці замежнай выведкі. Яму пагражае да 10 гадоў турмы. А шэсць гадоў таму ў Польшчы быў асуджаны на 5,5 гады турмы беларускі грамадзянін Сяргей Моніч. Яго арыштавалі ў выніку супольнай аперацыі польскіх і літоўскіх спецслужбаў. Ён за грошы збіраў таемную інфармацыю пра высокапастаўленых польскіх чыноўнікаў.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Усе навіны →
Усе навіны

Ці могуць мінскія школьнікі бясплатна карыстацца грамадскім транспартам падчас летніх канікул?

Следства ўстанавіла асобу забойцы польскага салдата, забітага на беларускай мяжы. Падазраваны можа хавацца ў Беларусі2

ДТЗ у Буда-Кашалёўскім раёне: машына ўрэзалася ў бетонны паркан, кіроўца загінуў1

«Ты прастытутка Амерыкі і Ізраіля»: як іранка правяла 45 сутак на Акрэсціна13

Бабруйскі ўхілянт бегаў ад войска, пакуль не злавілі. Пасля дэмбеля паехаў ваяваць за Пуціна — у адзін канец2

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прыгавор былому дырэктару Intex-Press Уладзіміру Янукевічу і змяніў тэрмін яго намесніку1

На пажары ў Шклоўскім раёне загінулі муж і жонка. Жанчына ў апошні момант паспела перадаць суседцы двухгадовага ўнука

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць