У Менску ў сувязі з заканчэньнем эпідэмічнага ўздыму захворваньня вострымі рэсьпіратарнымі інфэкцыямі і грыпам адмененыя супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы.
Эпідэмічны ўздым пачаўся ў трэцяй дэкадзе студзеня. Усяго за гэты перыяд захварэлі 171,4 тыс. чалавек, або 9,5% насельніцтва горада, з іх — 46% дзеці.
За час эпідэміі шпіталізавана 1448 чалавек (0,8% ад ліку захварэўшых), у тым ліку 90% дзяцей да 14 гадоў.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары