Улада

На Віцебшчыне дураць інтэграцыяй

На памежжы Віцебшчыны і Смаленшчыны дзейнічае злачынная групоўка, якая карыстаецца «братнімі пачуцьцямі» расейскіх і беларускіх вяскоўцаў і пакідае тых без кароў і бяз грошай.

На памежжы Віцебшчыны і Смаленшчыны дзейнічае злачынная групоўка, якая карыстаецца «братнімі пачуцьцямі» расейскіх і беларускіх вяскоўцаў.

Схема, паводле якой працуюць махляры, выдатна дзейнічае ва ўмовах цяперашняй ідэалягічнай прапаганды «славянскай еднасьці» і інтэграцыйных памкненьняў Беларусі й Расеі.

На практыцы апэрацыя падману складаецца з двух этапаў. Спачатку ў расейскую ці беларускую вёску прыяжджаюць цыганы ды скупляюць ў сялян хатнюю жывёлу на мяса. Паколькі кошты прапануюцца прыстойныя — куды вышэйшыя за дзяржаўныя, вяскоўцы‑пенсыянэры ахвотна прадаюць сьвініну ды ялавічыну жывой вагой і вельмі радуюцца атрыманым вялікім грашам… А праз колькі дзён пачынаецца другі этап: да тых, хто з кім нядаўна разьлічыліся цыганы‑прадпрымальнікі, прыяжджае імпазантная бляндынка, якая прадстаўляецца супрацоўніцай райвыканкаму ці муніцыпалітэту — у залежнасьці ад дзяржаўна‑тэрытарыяльнай прыналежнасьці вёскі. Яна распавядае бабулькам‑дзядулькам пра тое, што інтэграцыя Беларусі й Расеі ідзе поўнаю хадой, і што ўжо нават пачалася грашовая рэформа — уводзяцца адзіныя «расейска‑беларускія» грошы. Спадарыня прапануе абмяняць «старыя» грошы, якія нібыта «ўжо адмяняюць», на «новыя» — намаляваныя невядомым мастаком і раздрукаваныя на каляровым прынтары.

Пра тое, што сапраўдныя грошы абмяняныя на нічога ня вартыя паперкі, даверлівыя пенсыянэры даведваюцца самым бліжэйшым часам у краме, спрабуючы разьлічыцца за набытыя прадукты. Або за галаву хапаюцца іхныя дзеці, прыяжджаючы з гораду па сялянскія гасьцінцы, — калі шчасьлівыя бацькі замест кілбасаў і сала ўручаюць ім «грошы супольнай будучыні»…

Групоўку махляроў шукае міліцыя адразу шасьці раёнаў: Гарадоцкага, Чашніцкага, Бешанковіцкага і Вушацкага на Віцебшчыне ды Невельскага й Усьвяцкага з памежнай Смаленшчыны. Пошукі цягнуцца ўжо амаль год, але пакуль безвынікова.

Алена Штраль, BulletinOnline.org

Каментары

Цяпер чытаюць

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі83

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, чым атруціліся дзеці ў барысаўскіх садках9

«Нешта драматычнае не было перададзена». Франак Вячорка пракаментаваў скандал з Алінай Харысавай27

«Нахабна ўсё знішчылі». Мінчанка ў шоку ад кветкавых вандалаў у двары3

«У падвале, на голай плітцы». Людзі абураныя ўмовамі ўтрымання жывёл у кантактным заапарку ў Полацку3

На Шчучыншчыне сталі прамыслова выпускаць грыбную расаду1

З віцебскага дома, каля якога размыла грунт, адселяць жыхароў

Пасля забойства аяталы Хаменеі Крэмль стаў баяцца ўласных камер назірання — бо і іх можна ўзламаць15

«Водар» і «Смачны»: на ўпакоўках пішуць, што на заквасцы, а яны на дражджах5

Украінскія дроны з ШІ аўтаномна збіваюць «шахеды»: іх пусцілі ў серыю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі83

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць