Грамадства44

Жалезьнічэнка: «У войску забараняюць чытаць «Нашу Ніву» і «ARCHE»

Шараговец Зьміцер з гумарам камэнтуе шуру-буру вакол сябе.

Суд Цэнтральнага раёну Гомеля прызнаў правамерным загад рэктара на паўторнае адлічэньне Жалезьнічэнкі з Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Ф. Скарыны.

Сам Зьміцер адмову суду на аднаўленьне ва ўнівэрсытэце камэнтуе з гумарам: “Мне вось абяцалі яфрэйтара праз паўгодзіка даць (усьміхаецца). А ў гэтым унівэрсытэце – чаго я даб’юся? Пяць гадоў – і ўсё студэнт. А ў войску праз годзік могуць нават малодшага сяржанта прысвоіць. Да старшыны можна даслужыцца. Бачыце, ідзе відавочны прагрэс. Ня тое, што ва ўнівэрсытэце: атрымліваеш дыплём – а куды зь ім ісьці? А ў войску Міністэрства абароны ўсім забясьпечвае – і ежай, і вопраткай. І грошы нават дае”.

Зьміцер расказвае, што праблемы ў войску імкнецца пераадольваць “па меры іх паступленьня”. Нядаўна запатрабавалі пісаць тлумачэньне з прычыны адмовы прымаць прысягу, пагражалі таксама адказнасьцю за адмову чытаць вайсковыя дакумэнты на расейскай мове: “Папрасілі мяне напісаць тлумачэньне, чаму я адмаўляюся прымаць вайсковую прысягу. Я напісаў, што мяне незаконна прызвалі ў войска. Таму я не зьбіраюся прымаць прысягу і маю на гэта права ў адпаведнасьці з заканадаўствам. Я запытаўся: “Навошта тлумачэньне?”. Мне адказалі, што паводле статуту я ня маю права без прысягі служыць больш як паўтара месяца. Але ж у статуце напісана, што асабовы склад прыводзіцца да прысягі праз паўтара месяца. Як я разумею, гэтая працэдура ладзіцца дзеля таго, каб даць магчымасьць салдату прыняць прысягу. Калі ж абавязваюць абавязкова даваць клятву, тады клятва губляе ўсялякі сэнс. Клятва – яна павінна ад сэрца ісьці, а не ад прымусу. Пагражалі наступствамі за тое, што я адмаўляўся дакумэнты на расейскай мове чытаць”.

У вольную часіну Жалезьнічэнка імкнецца чытаць спэцыяльную літаратуру па сваёй унівэрсытэцкай адукацыі, а таксама газэту “Наша Ніва” і часопіс “ARCHE”. Іх часам прывозіць у войска маці. Але вайсковыя камандзіры забараняюць чытаць і “ARCHE”, і “Нашу Ніву”:

“Пастаянна забараняюць чытаць “Нашу Ніву” і “ARCHE”. Я спрабаваў даказаць, што газэта афіцыйная і часопіс афіцыйны. Яны зарэгістраваныя – і ніхто ня мае права забараняць іх чытаць. Кажу: “Калі ў вас ёсьць нейкія праблемы, калі нейкі артыкул не падабаецца, пішыце ў Міністэрства інфармацыі, няхай яны праводзяць літаратурную экспэртызу і зачыняюць выданьні. Тады яны ня будуць прыходзіць да мяне. На гэта проста гвалтам, не зважаючы на законы, адказваюць: “Сваёй уладай забараняю гэтую газэту чытаць!”. Канкрэтна было, сказаў адзін: калі яшчэ раз пабачу – зьнішчу”, – распавёў салдат транспартнай вайсковай часткі ў Жлобіне Зьміцер Жалезьнічэнка.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Усе навіны →
Усе навіны

Ці могуць мінскія школьнікі бясплатна карыстацца грамадскім транспартам падчас летніх канікул?

Следства ўстанавіла асобу забойцы польскага салдата, забітага на беларускай мяжы. Падазраваны можа хавацца ў Беларусі2

ДТЗ у Буда-Кашалёўскім раёне: машына ўрэзалася ў бетонны паркан, кіроўца загінуў1

«Ты прастытутка Амерыкі і Ізраіля»: як іранка правяла 45 сутак на Акрэсціна13

Бабруйскі ўхілянт бегаў ад войска, пакуль не злавілі. Пасля дэмбеля паехаў ваяваць за Пуціна — у адзін канец2

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прыгавор былому дырэктару Intex-Press Уладзіміру Янукевічу і змяніў тэрмін яго намесніку1

На пажары ў Шклоўскім раёне загінулі муж і жонка. Жанчына ў апошні момант паспела перадаць суседцы двухгадовага ўнука

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць