Паводле прадстаўнікоў нямецкай дарожнай паліцыі, якія працуюць на трасе А33, з падобным інцыдэнтам яны сутыкнуліся ўпершыню. Абышлося без цяжкай аварыі.
31‑гадовы беларус ехаў на сваім грузавіку ў бок гораду Білефэльд

Машыны, якія ішлі насустрач беларускаму аўтамабілю, мусілі ўсяляк ухіляцца. Час ад часу ўхіляўся беларус, потым ён стаў выкарыстоўваць паласу абгону.
Нарэшце нямецкія паліцыянты вымушаны былі часова заблякаваць рух на аўтабане. Кіроўца спыніўся толькі пасьля таго, як транспартная паліцыя, якая ехала ў тым жа напрамку, аднак на супрацьлеглай частцы дарогі, пачала інтэнсіўна сыгналіць і жэстыкуляваць.
Як высьветлілася, кіроўца быў п’яны. Пры затрыманьні ён нават аказаў супраціў. Дасьледаваўшы грузавік, паліцыя знайшла сьвежыя сьляды аварыі. Усе акалічнасьці будуць высьвятляцца. Кіроўцу чакае судовы працэс.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары