Адзін з самых вядомых навуковых пісьменьнікаў‑фантастаў памёр ва ўласнай хаце на высьпе Шры‑Ланка.

Кларк з Айзекам Азімавым і Робертам Хайнлайнам уваходзіць у «вялікую тройку» навуковых фантастаў, якія зрабілі вялізны ўплыў на развіццё гэтага жанру.
Артур Кларк з’яўляўся не толькі пісьменнікам, але і прызнаным навукоўцам, футуролагам і вынаходцам, адзначае CyberSecurity. У сярэдзіне мінулага стагоддзя ён прапанаваў свету канцэпцыю глабальнай сістэмы спадарожнікавай сувязі.
Гэтая ідэя пасля была рэалізаваная, а геастацыянарную арбіту называюць арбітай Кларка. Потым была рэалізаваная ягоная здагадка аб тым, што арбітальныя спадарожнікі можна выкарыстоўваць для прадказання надвор’я.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары