Улада11

Суд не пабачыў абразы Жалезьнічэнкі

Сёньня судзьдзя Чыгуначнага раёну Гомеля Мікалай Крупадзёраў адхіліў пазоў маці Зьмітра Жалезьнічэнкі супраць рэдакцыі абласной газэты «Гомельская праўда» аб абароне гонару й годнасьці яе сына.

Сёньня судзьдзя Чыгуначнага раёну Гомеля Мікалай Крупадзёраў адхіліў пазоў маці Зьмітра Жалезьнічэнкі супраць рэдакцыі абласной газэты «Гомельская праўда» аб абароне гонару й годнасьці яе сына.

Гаворыць Ала Жалезьнічэнка:

«Суд адмовіў — гэта ўжо стала звыклым. Лічу, што ўсё было даказана: карэспандэнт сказіла факты, абразіла майго сына. На жаль, у судзе ў нас вельмі складана чагосьці дамагчыся. Суд чамусьці ўлічыў толькі меркаваньне боку, які, як атрымліваецца, абвінавачвае й абражае».

Ала Жалезьнічэнка праз суд спрабавала абвергнуць зьвесткі пра сына Зьмітра, пададзеныя 9 лютага ў «Гомельскай праўдзе» ў артыкуле за подпісам Ю.Чарот «Не хочу в солдаты, хочу в «демократы».

У прыватнасьці, там гаварылася, што ад Змітра «можна чакаць чаго заўгодна», што «прызыўнік хітрыў: відаць, што не зьбіраўся выконваць загады ні на якай мове», што «ганебны вобраз «чалавека, які закасіў ад войска», ніяк не стасуецца з ідэямі, якія дэкляруюць «дэмакраты».

У судзе Ала Жалезьнічэнка тлумачыла, што артыкул аднабокі, тэндэнцыйны. Ні зь яе сынам Зьмітром, ні зь ёю ніхто з супрацоўнікаў «Гомельскай праўды» ня гутарыў.

Акрамя абвяржэньня непраўдзівых фактаў і выбачэньня перад сям’ёю, Ала Жалезьнічэнка запатрабавала спагнаць з рэдакцыі й аўтара публікацыі 1 мільён рублёў кампэнсацыі маральнай шкоды.

Супрацоўніца «Гомельскай праўды» Алена Аленчанка (яна падала ў суд даведку з рэдакцыі, што зьяўляецца аўтаркай публікацыі) прэтэнзіяў да газэты не прызнала. Патлумачыла, што звароты ў Міністэрства абароны й Канстытуцыйны суд «пацьвярджаюць нежаданьне Зьмітра служыць у войску».

Патрабаваньне прызыўніка служыць у вайсковай частцы, дзе загады аддаюцца па‑беларуску, карэспандэнтка назвала «ўшчамленьнем прадстаўнікоў камандаваньня», паколькі ў краіне існуе дзьвюхмоўе.

У адмове Зьмітра Жалезьнічэнкі прымаць вайсковую прысягу прадстаўніца «Гомельскай праўды» бачыць нежаданьне «выконваць загады ні на якай мове».

У вусным камэнтары да рашэньня судзьдзя зьвярнуў увагу толькі на слова «косить», параіўшы прадстаўніцы «Гомельскай праўды» пісаць больш карэктна.

Адразу ж пасьля абвяшчэньня адмовы ў пазове да газэты Ала Жалезьнічэнка напісала папярэднюю касацыйную заяву ў абласны суд, у якой выказала нязгоду з рашэньнем судзьдзі Мікалая Крупадзёрава.

Нагадаем, што сын Алы Жалезьнічэнкі, студэнт‑выдатнік і грамадзкі актывіст Зьміцер быў у студзені паўторна адлічаны з трэцяга курсу матэматычнага факультэту Гомельскага дзяржунівэрсітэту імя Ф. Скарыны і тэрмінова прызваны ў армію. Ужо амаль два месяцы ён служыць у Жлобіне у транспартных войсках.

Радыё Свабода

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі72

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Усе навіны →
Усе навіны

На Шчучыншчыне сталі прамыслова выпускаць грыбную расаду1

З віцебскага дома, каля якога размыла грунт, адселяць жыхароў

Пасля забойства аяталы Хаменеі Крэмль стаў баяцца ўласных камер назірання — бо і іх можна ўзламаць14

«Водар» і «Смачны»: на ўпакоўках пішуць, што на заквасцы, а яны на дражджах5

Украінскія дроны з ШІ аўтаномна збіваюць «шахеды»: іх пусцілі ў серыю1

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?6

У маі УСУ вызвалілі амаль на 100 квадратных кіламетраў больш, чым страцілі — Сырскі10

Па Гродне гуляе такса з сасіскамі ў зубах1

У Магілёве прадпрымальніца стварыла «месца здзяйснення жаданняў». Улады прымусілі яго прыбраць4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі72

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць