Свет1717

Беларусы Брытаніі адзначылі юбілей БНР у найлепшым гатэлі Лёндану

А ў нядзелю сабраліся на сьвяточнае набажэнства ў Беларускім культурна-рэлігійным цэнтры ў Паўночным Лёндане.

28 сакавіка з нагоды 90-годдзя абвяшчэння БНР адбыўся ўрачысты прыём ў прэстыжным лонданскім гатэлі «Марыёт», побач з Брытанскім парламентам. Прыём зладжаны Згуртаваннем Беларусаў у Вялікай Брытаніі.

Ад імя ЗБВБ прысутных вітала старшыня Алена Міхалюк. Прысутнічалі беларусы не толькі з Лондана, але і бліжэйшых гарадоў.

З вітальным словам да прысутных звярнуліся: старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла; былы амбасадар Брытаніі ў Мінску, сябар Беларусі Браян Бэнэт; былы палітвязень Андрэй Клімаў; паэт, сустаршыня Агульнанацыянальнага аргкамітэту па святкаванні 90-годдзя БНР Генадзь Бураўкін; старшыня Рады Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» Алена Макоўская; старшыня Англа-беларускага таварыства Джэймс Дынглі. Вёў урачыстую імпрэзу сябра рады ЗБВБ Павел Шаўцоў. Агульным падарункам для ўсіх стала прэзентацыя музычнага альбому «Дзень Волі – 90 год», запісаны Нінай Эванс і Сержуком Вінаградавым.

Як адзначыў прысутны на свяце айцец Сяргей Стасевіч, «для беларусаў дыяспары дзень 25 Сакавіка – вялікае свята, як нацыянальны дзень для іншых народаў, што жывуць у Брытаніі (напрыклад, як дзень Святога Патрыка для ірландцаў). І так было заўсёды. Вельмі шкада, што да сёння ў Беларусі Дзень Волі не свята, а супрацьстаянне. Веру ў тое, што сітуацыя ў хуткім часе зменіцца і на Радзіме».

30 сакавіка беларусы сабраліся на святочнае набажэнства ў Беларускім культурна-рэлігійным цэнтры ў Паўночным Лондане. Набажэнства скончылася малітвай за беларускі народ, прачытанай айцом Аляксандрам Надсанам.

Пасля службы адбылася сустрэча з гасцямі з Беларусі. Мікола Пачкаеў, намеснік старшыні ЗБВБ, прывітаў прысутных, падкрэсліўшы вялікую ролю беларусаў замежжа ў захаванні ідэалаў 25 Сакавіка, а таксама выказаў удзячнасць за працу тым у Беларусі, хто падзяляе гэтыя ідэалы. Генадзь Бураўкін прачытаў новыя вершы, а таксама ўрывак з паэмы, прысвечанай Францішку Багушэвічу. Алена Макоўская і Ніна Шыдлоўская распавялі пра дзейнасць ЗБС «Бацькаўшчына». Захоплены вершамі Генадзя Бураўкіна, беларуска-цыганскі паэт з Лондана Вальдэмар Калінін прачытаў свой твор, прысвечаны Беларусі, на дзвюх мовах – беларускай і цыганскай. Хвалявалі прысутных розныя тэмы – і сітуацыя ў Беларусі, і перспектывы ўзаемаедносінаў Радзімы і беларусаў замежжа, і праблемы мовы, культуры, школьніцтва.

Працягам Дзён БНР у Лондане будзе сустрэча ў Беларускім доме, запланаваная на 1 красавіка.

Прысутны

Каментары17

Цяпер чытаюць

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі82

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Усе навіны →
Усе навіны

«Нешта драматычнае не было перададзена». Франак Вячорка пракаментаваў скандал з Алінай Харысавай27

«Нахабна ўсё знішчылі». Мінчанка ў шоку ад кветкавых вандалаў у двары3

«У падвале, на голай плітцы». Людзі абураныя ўмовамі ўтрымання жывёл у кантактным заапарку ў Полацку3

На Шчучыншчыне сталі прамыслова выпускаць грыбную расаду1

З віцебскага дома, каля якога размыла грунт, адселяць жыхароў

Пасля забойства аяталы Хаменеі Крэмль стаў баяцца ўласных камер назірання — бо і іх можна ўзламаць15

«Водар» і «Смачны»: на ўпакоўках пішуць, што на заквасцы, а яны на дражджах5

Украінскія дроны з ШІ аўтаномна збіваюць «шахеды»: іх пусцілі ў серыю1

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі82

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць