У Карэліцкім раёне прадаўшчыцу дзеля 1,5 млн рублёў ударылі нажом у сэрца
Інцыдэнт адбыўся ў в. Паланая. У краму зайшоў невядомы, ударыў нажом у сэрца прадаўца — жыхарку в. Ваўкавічы Навагрудскага раёна, завалодаў выручкай і збег. У ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў затрыманыя жыхар в. Беразавец (1997 г. г.н.) і двое жыхароў Карэліч (1992 і 1982 г.н.). Усе трое непрацуючыя.
Пацярпелая з пранікальным раненнем грудной клеткі шпіталізавана. Заведзена крымінальная справа па ч.1 арт.14, ч.2 арт.139 Крымінальнага кодэкса Беларусі.
Каментары