Улада

Замест дому ў цэнтры Менску — сацыяльнае жыльлё

Згодна з законам, у выпадку адсяленьня домаўладальнік мае права патрабаваць ад дзяржавы кватэру, якая будзе адпавядаць кошту страчанага дому і яго патрабаваньням жыльлёвых умоў, пераносу свайго дому на іншае месца, будаўніцтва новага дому, або грашовай кампэнсацыі. Аднак на практыцы выбару ўласьнікам не пакідаюць.

Мянчук Васіль Хадзькоў, калі казаць афіцыйнымі тэрмінамі, зьяўляецца ўласьнікам 3/5 доляў домаўладаньня па праспэкце Дзяржынскага, 26

. А прасьцей, Васіль Хадзькоў з 1970 года жыве ў вялікім прыватным доме ў цэнтры гораду. Апошні год жыльлё ён падзяляе з былой жонкай і яе 19‑гадовым сынам.

Згодна з горадабудаўнічым рашэньнем уладаў, пад праспэктам пройдзе лінія мэтро й хаты, якія замінаюць будаўнцтву, мусяць ісьці пад знос. Спадара Хадзькова высяляюць у двухпакаёвую кватэру разам з былой жонкай і яе сынам — зь людзьмі, якія фармальна ня маюць да яго ніякага дачыненьня.

Васіль Хадзькоў зьвярнуўся ў суд. Аднак скарга яго не была задаволена.

Згодна з законам, у выпадку адсяленьня домаўладальнік мае права патрабаваць ад дзяржавы кватэру, якая будзе адпавядаць кошту страчанага дому і яго патрабаваньням жыльлёвых умоў, пераносу свайго дому на іншае месца, будаўніцтва новага дому, або грашовай кампэнсацыі. Аднак на практыцы выбару ўласьнікам не пакідаюць.

Паводле юрысткі Тамары Сяргей, улады абыходзяцца зь імі ня як з уласьнікамі, а як з сацыяльна неабароненымі і малазабясьпечанымі людзьмі, якім неабходнае жыллё.

Паводле: Натальля Якавенка, Радыё Рацыя

Глядзі яшчэ:
Грушаўскія хаты сталі мэтрабуду ўпоперак горла
Менск застанецца бяз хат

Каментары

Цяпер чытаюць

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі73

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Усе навіны →
Усе навіны

«У падвале, на голай плітцы». Людзі абураныя ўмовамі ўтрымання жывёл у кантактным заапарку ў Полацку3

На Шчучыншчыне сталі прамыслова выпускаць грыбную расаду1

З віцебскага дома, каля якога размыла грунт, адселяць жыхароў

Пасля забойства аяталы Хаменеі Крэмль стаў баяцца ўласных камер назірання — бо і іх можна ўзламаць14

«Водар» і «Смачны»: на ўпакоўках пішуць, што на заквасцы, а яны на дражджах5

Украінскія дроны з ШІ аўтаномна збіваюць «шахеды»: іх пусцілі ў серыю1

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?6

У маі УСУ вызвалілі амаль на 100 квадратных кіламетраў больш, чым страцілі — Сырскі10

Па Гродне гуляе такса з сасіскамі ў зубах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі73

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць