Улады Бельгіі прынялі рашэнне закрыць мяжу з Францыяй пасля выбухаў у Брусэлі. Французскія ўлады ўзмацняюць ахову мяжы і транспартных аб'ектаў.

Reuters.com
Урад Бельгіі пасля серыі выбухаў, якія адбыліся ў Брусэлі раніцай 22 сакавіка, прыняў рашэнне закрыць мяжу з Францыяй, паведаміла французская газета La Liberation. Па дадзеных выдання, прыпынены рух аўтамабільнага і чыгуначнага транспарту, у тым ліку рух хуткасных цягнікоў Thalys у абодвух напрамках.
У сваю чаргу ўрад Францыі прыняў рашэнне размясціць дадаткова 1600 паліцэйскіх і жандараў на межах краіны і на транспартных аб'ектах, уключаючы аэрапорты і вакзалы. Пра гэта заявіў у аўторак міністр унутраных спраў Францыі Бернар Казнёў, перадае Reuters.
Раней у аўторак прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд склікаў экстранную нараду, у якім удзельнічалі Казнёў, прэм'ер-міністр Мануэль Вальс і міністр абароны Жан-Іў Лё Дрыан, перадае Associated Press. Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран таксама склікаў нараду ўрадавага камітэта па надзвычайных сітуацыях.
Каментары