У Мінску затрымалі двух расейцаў, якія прадавалі асабліва небяспечныя псіхатропы, паведамляе БелТА.
Аднаго з іх затрымалі, калі ён рабіў закладкі з наркотыкамі на вуліцы Севастопальскай у лесапаркавай зоне. У яго знайшлі 9 вялікіх і 10 маленькіх пакункаў з асабліва небяспечнымі псіхатропнымі рэчывамі альфаРVP і спайсам агульнай масай каля 440 грамаў.
Пазней аператыўнікі выйшлі на яго змоўшчыка, які быў на здымнай кватэры. Пры вобшуку праваахоўнікі канфіскавалі больш за 700 грамаў парашкападобнага наркатычнага рэчыва, каля 500 грамаў гатовых да ўжывання курыльных міксаў, а таксама больш за пяць тысяч марак, апрацаваных асабліва небяспечным псіхатропным рэчывам.
Акрамя таго, у кватэры знайшлі камп'ютарную тэхніку, электронныя шалі і матэрыялы для фасоўкі і захоўвання псіхатропаў.
Каментары