Грамадства66

25 Сакавіка ў паштоўках, канвертах, налепках беларускай эміграцыі — ФОТА

Традыцыя святкавання 25 Сакавіка на эміграцыі стала асабліва моцным аб'яднаўчым фактарам у паваенны час. І акрамя абавязковых святочных акадэмій, што адбываліся ў розных гарадах і краінах, дзе жылі беларусы, выдаваліся і розныя вялікія і малыя прынагодныя друкі.

Ніжэй прадстаўленая невялікая калекцыя паштовак, налепак ды канвертаў, звязаных з святкаваннем Дня Незалежнасці.

Паштоўка «Няхай Жыве БНР». Перавыданне паштоўкі Урада БНР у Берліне (1920-я), зробленае ў Нямеччыне ў 1946 г. (на самой паштоўцы месца і час выдання не пазначаныя).
Паштоўка «25 Сакавіка 1918—1948». Выдадзеная Галоўнай Кватэрай Згуртавання Беларускіх Скаўтаў ў Нямеччыне ў 1948 г.
Налепка «25 Сакавіка 1918—1948. Нацыянальны Дар» (Нямеччына, 1948).
Паштоўка «Найлепшыя пажаданьні на Дзень 25 Сакавіка». Верагодна, выдадзена ў Нямеччыне ў 1948-1949 гг.
Паштоўка «Жыве Беларусь!» Месца і час выдання не пазначаныя, была выдадзена ў другой палове 1940-х або ў 1950-х гг.
Паштоўка «Уздымем яго высока – або ён пакрые нас!» (з прысягі беларускіх партызанаў)». Пазнака на адвароце: «Малюнак мастака Мірановіча. Выданне ЗБК, прысвечанае 25-му Сакавіка – Цана — 20 ц.» Выдадзена ў Таронта каля 1951-1952 гг
Паштоўка-ўлётка «25 Сакавіка 1918-1966». Выдадзена Аддзелам Згуртавання беларусаў у Вялікабрытаніі ў Брадфардзе. Выдавец Янка Калбаса. 1966 г.
На адвароце англамоўны тэкст, прысвечаны Кастусю Каліноўскаму.
Канверт «1918-1968». Выдадзены Згуртаваннем беларусаў у Вялікабрытаніі ў 1968 г.
Канверт з налепкай «3-25-1918-1978». ЗША.
Паштоўка-запрашальнік з невялікай выявай Пагоні ў правым ніжнім куце. Выдадзена Аддзелам Згуртавання беларусаў у Вялікабрытаніі ў Манчэстэры на пачатку 1970-х гг. (магчыма, каля 1973 г.)

Паштоўка-запрашальнік з выявай Пагоні на фоне беларускага арнаменту. Выдадзеная ў Канадзе верагодна ў 1980-х гг.

Паштоўка-запрашальнік з выявай Пагоні ў цэнтры і белай рамкаю. Выдадзеная ў Канадзе пры канцы 1970-х або на пачатку 1980-х гг.
Паштоўка «25 Сакавіка — Беларуская Народная Рэспубліка. 1918—1998». Выдадзеная ў 1998 г.

Каментары6

Цяпер чытаюць

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі73

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Усе навіны →
Усе навіны

«Нахабна ўсё знішчылі». Мінчанка ў шоку ад кветкавых вандалаў у двары3

«У падвале, на голай плітцы». Людзі абураныя ўмовамі ўтрымання жывёл у кантактным заапарку ў Полацку3

На Шчучыншчыне сталі прамыслова выпускаць грыбную расаду1

З віцебскага дома, каля якога размыла грунт, адселяць жыхароў

Пасля забойства аяталы Хаменеі Крэмль стаў баяцца ўласных камер назірання — бо і іх можна ўзламаць14

«Водар» і «Смачны»: на ўпакоўках пішуць, што на заквасцы, а яны на дражджах5

Украінскія дроны з ШІ аўтаномна збіваюць «шахеды»: іх пусцілі ў серыю1

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?6

У маі УСУ вызвалілі амаль на 100 квадратных кіламетраў больш, чым страцілі — Сырскі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі73

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць