Грамадства88

Беларусь рыхтуецца да падпісаньня канкардату з Ватыканам

Беларусь рыхтуецца да падпісання канкардата з Ватыканам, заявіў 21 мая ў Гродне падчас сустрэчы з журналістамі ўпаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Беларусі Леанід Гуляка. Пра гэта паведаміў БелаПАН адказны за СМІ пры сакратарыяце Канферэнцыі каталіцкіх епіскапаў у Беларусі ксёндз Аляксандр Амяльчэня.

Паводле яго слоў, Л.Гуляка зазначыў, што "калі з Беларускай праваслаўнай царквой дзяржава падпісала пагадненне, якое дае зялёнае святло для сумеснай працы па розных накірунках, то з Каталіцкім касцёлам мы рыхтуем да падпісання канкардат. Гэта павінен быць дакумент больш высокага ўзроўню — пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і Ватыканам, якое замацуе прававыя нормы адносін дзяржаў па самых розных пытаннях. Але такіх канкардатаў у свеце адзінкі, і нам няма што ўзяць за ўзор. І хаця гэта вельмі вялікая праца, мы разам з мітрапалітам Мінска-Магілеўскім архіепіскапам Тадэвушам Кандрусевічам яе распачалі".

БелаПАН

Каментары8

Цяпер чытаюць

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі58

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Усе навіны →
Усе навіны

Сотні мінчукоў ізноў выстраіліся ў даўжэзную чаргу20

У гродзенскіх лясах заўважылі шакала1

Пашынян запосціў рылс пераможцы пад культавы трэк1

Дзяніс Дудзінскі наведаў 100 краін — расказвае, якія ўразілі яго найбольш. Але самую жаданую краіну ён трымае на потым33

Як халат апынуўся ва ўнітазе? Мінскія сантэхнікі расказалі пра самыя дзіўныя забіцці труб

Anthropic заклікае да глабальнай паўзы ў распрацоўцы ШІ, папярэджваючы пра рызыку «самаўдасканалення»9

Самы дарагі дом у Беларусі ў маі прадалі за 1,8 мільёна даляраў

Тэлефонныя махляры прымусілі 19‑гадовую мінчанку раздзецца перад камерай 10

Беларуска ў 29 гадоў перажыла ішэмічны інсульт9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі58

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць