Вазкі ў гіпермаркетах «Карона» ад 1 жніўня будуць выдаваць за манеты. Аб'явы з гэтай інфармацыяй размешчаныя ў крамах сеткі. Каб атрымаць каляску, пакупнікам трэба будзе пакінуць у манетапрыёмніку «заклад» — 50 капеек (ці 5 тысяч рублёў у старых грошах).

Калі дробязі няма, трэба звярнуцца ў інфацэнтр для размену. Каб вярнуць манету, трэба паставіць каляску на месца.
Падобныя сістэмы працуюць у многіх еўрапейскіх крамах, аднак у Беларусі іх нельга было ўвесці праз адсутнасць у абароце металічных грошай.
От так вот! Я этому даже рад pic.twitter.com/GdD1wvbqFh
У «Кароне» пра гэтае новаўвядзенне папярэджвалі яшчэ напярэдадні дэнамінацыі.
— Такі прынцып працы — агульнасусветная практыка, якая дазваляе не зарабіць, а захаваць парадак на тэрыторыі гандлёвых аб'ектаў і паркоўках, — пракаментавала Вольга Ананіч, начальнік аддзела маркетынгу, службы развіцця рознічнага гандлю ТАА «Тытунь-інвест» (сетка ГЦ «Карона» і ГЦ «Замак»).
А вось камеры захоўвання ў краме будуць працаваць па старых правілах — з ключамі і без закладу.
Выдачу вазкоў за пакінутыя ў заклад капейкі планавалі выкарыстаць і іншыя гандлёвыя сеткі.
Нагадаем, ад 1 ліпеня ў «Кароне» перасталі выдаваць бясплатныя пакеты на касах.
Каментары