Алімпійскі чэмпіён Ігар Макараў: «Сярэдні заробак беларуса 7 мільёнаў? У мяне на дваіх з жонкай столькі не выходзіць!»
Алімпійскі чэмпіён па дзюдо Ігар Макараў падзяліўся меркаваннем аб інфармацыі пра сярэдні заробак беларуса, а таксама распавёў аб сваіх занятках з дзецьмі.

«Чытаў артыкул, і там напісана, што сярэдні заробак 7,2 млн або 720. У мяне на дваіх з жонкай столькі не выходзіць! Дык адкуль у сярэднестатыстычнага беларуса столькі?
Хачу зрушыць з месца гэтую машыну — беларускае дзюдо. Закласці нейкія традыцыі і пасля сябе нешта пакінуць.
Цяпер заняпад вельмі жорсткі. А падымаць яго асабліва ніхто не хоча. Альбо не можа. Ёсць энтузіясты, якія нешта спрабуюць зрабіць. А ў асноўнай сваёй масе — усе сядзяць. Трэба мяняць структуру і сістэму дзюдо. Я пра гэта на кожным кроку крычу. І тады прыйдуць гэтыя самыя энтузіясты самі.
Калі мы цяпер не навучым дзяцей, то… Зараз два чалавекі едуць на Алімпіяду, то наступным разам ніводнага не паедзе. А паслязаўтра мы, як Зімбабвэ, будзем атрымліваць нейкія грын-карты», — сказаў Макараў у эфіры «Беларусь-5».
Каментары