Эканоміка33

Кітайцы паглынулі гульнявую кампанію Playtika з офісам у Мінску за 4,4 млрд даляраў

Кітайцы выкупілі кампанію — распрацоўшчыка сацыяльных казіно-гульняў Playtika у Caesars Interactive Entertainment, даччынай кампаніі найбуйнейшага ў свеце аператара казіно Caesars Entertainment Corporation, паведамляе dev.by.

Фота sidegamesltd.com.

У кітайскі кансорцыум увайшлі распрацоўшчык гульняў Shanghai Giant Network Technology Co, Giant Investment (HK) Limited, фонд прамых інвестыцый заснавальніка Alibaba Джэка Ма Yunfeng Capital, China Oceanwide Holdings Group Co, China Minsheng Trust Co, CDH China HF Holdings Company Limited і Hony Capital Fund.

Вядома, што заснаваная ў Ізраілі кампанія са штаб-кватэрай у Герцліі захавае незалежнасць у межах кансорцыума.

У 2010 годзе ізраільцяне Роберт Антаколь і Уры Шахак заснавалі геймдэў-кампанію Playtika і выпусцілі свой дэбютны прадукт — гульню Slotomania, якая ўжо стала класікай. Пры гэтым працэс пошуку першага інвестара заняў у іх доўгія восем месяцаў. Ніхто проста не мог паверыць, што людзі будуць гуляць у анлайн-казіно, дзе яны не змогуць выйграць рэальныя грошы.

За мінулыя пяць гадоў Slotomania стала самай папулярнай слот-гульнёй у свеце, а Playtika, набытая ў 2011 годзе кампаніяй Caesars Interactive Entertainment за 130 млн даляраў, стала сусветным распрацоўшчыкам № 1 у сферы сацыяльных казіно з офісамі ў 12 краінах і штатам у 1300 чалавек.

Мінскі офіс кампаніі вырас за чатыры гады з 40 да 140 чалавек. Беларуская каманда распрацоўшчыкаў адказвае за вырашэнне многіх кроспраектных задач. Напрыклад, беларусы распрацавалі і падтрымліваюць уласны гульнявы рухавічок Monosyne, на якім пабудавана мноства праектаў Playtika.

Продаж Playtika мусяць ухваліць наглядныя органы і, як чакаецца, будзе завершаны ў трэцім або чацвёртым квартале 2016 года.

Каментары3

Цяпер чытаюць

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»22

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Усе навіны →
Усе навіны

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

Уварванне Расіі ва Украіну стала залатой жылай не толькі для Беларусі, але і для Паўночнай Карэі. Вось на чым яны нажываюцца7

Колькасць беларусаў у Літве з ДНЖ працягвае змяншацца12

22‑гадовы хлопец, якога шукалі валанцёры, знойдзены мёртвым1

Вайна ва Украіне дагнала па працягласці Першую сусветную1

На Кубані следам за анексаваным Крымам пачаліся перабоі з бензінам3

Ніводнага мінскага, гомельскага, італьянскага ці французскага. Затое ў Магілёве будуюць ужо чацвёрты расійскі дворык, гэтым разам — з мядзведзем13

Статкевіч: Для Беларусі можа стварыцца такая сітуацыя, што ўсе дзяржавы вакол нас будуць мець ядзерную зброю6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»22

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць