Здарэнні1111

Прадукты для японскага рэстарана ў Мінску захоўваліся ў брудным гаражы

Нелегальны склад экзатычных прадуктаў для страваў японскай кухні выкрылі ў Мінску супрацоўнікі Камітэта дзяржкантролю. Ікра лятучай рыбы, тыгровыя крэветкі, марынаваны імберац, марскія водарасці, авакада і шырокая лінейка японскіх соўсаў — усё гэта захоўвалася ў гаражы ў прыватным сектары ў антысанітарных умовах.

Фота kgk.gov.by.

Калі супрацоўнікі КДК прыйшлі на гэты «склад» з праверкай, то ўбачылі побач з гаражом машыну, гатовую для дастаўкі прадуктаў у рэстаран вядомай у сталіцы гандлёва маркі. З гэтых прадуктаў павінны былі рабіць сушы, сашымі, ролы і іншыя экзатычныя стравы.

Фінансавая міліцыя высветліла, што на ўсе знойдзеныя прадукты не было дакументаў, якія пацвярджаюць іх набыццё і якасць. Самі ўмовы захоўвання не адпавядалі нормам, якія забяспечваюць здароўе і бяспеку спажыўцоў такой экзотыкі.

Кошт нелегальных прадуктаў склаў каля 16 тысяч дэнамінаваных рублёў. Падчас праверкі таксама высветлілася, што сайт гандлёвай маркі, праз які прымаліся замовы на выраб і дастаўку гатовых страваў па Мінску, не быў зарэгістраваны ў Беларусі законным чынам.

Цяпер вядзецца адміністратыўны працэс, паведамляе прэс-служба КДК.

Каментары11

Цяпер чытаюць

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»24

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Усе навіны →
Усе навіны

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прыгавор былому дырэктару Intex-Press Уладзіміру Янукевічу і змяніў тэрмін яго намесніку1

На пажары ў Шклоўскім раёне загінулі муж і жонка. Жанчына ў апошні момант паспела перадаць суседцы двухгадовага ўнука

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

Уварванне Расіі ва Украіну стала залатой жылай не толькі для Беларусі, але і для Паўночнай Карэі. Вось на чым яны нажываюцца7

Колькасць беларусаў у Літве з ДНЖ працягвае змяншацца12

22‑гадовы хлопец, якога шукалі валанцёры, знойдзены мёртвым1

Вайна ва Украіне дагнала па працягласці Першую сусветную1

На Кубані следам за анексаваным Крымам пачаліся перабоі з бензінам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»24

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць