Снегапады пакінулі без электрычнасці каля паўтары сотні населеных пунктаў Беларусі
За мінулыя суткі на тэрыторыі краіны праз неспрыяльныя ўмовы надвор'я, выкліканыя вялікімі снегападамі, перыядычна парушалася электразабеспячэнне 144 населеных пунктаў, паведамляе прэс-служба МНС са спасылкай на дадзеныя Белэнерга.
Раніцай 10 лістапада засталіся без электразабеспячэння 36 населеных пунктаў, 7 сельскагаспадарчых будынкаў, 146 трансфарматарных падстанцый у Брэсцкай і Віцебскай абласцях.
МНС паведамляе, што вялікія снегапады па аператыўнай інфармацыі не выклікалі затораў на дарогах.
У Брэсцкай вобласці падраздзяленні МНС аказалі дапамогу ў выманні з снежных заносаў трох аўтамабіляў (1 грузавога і 2 легкавых), у якіх знаходзіліся 5 чалавек. Таксама ратавальнікі прыбралі з праезнай часткі дрэвы, якія зваліліся на дарогу. Пацярпелых няма.
Для расчысткі дарог і ўборкі снегу задзейнічаны 2.102 адзінкі тэхнікі і 4.117 работнікаў розных арганізацый, паведамляе МНС.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары