Свет33

У Бэльгіі моўныя спрэчкі

Улады разьмешчанай у бэльгійскай правінцыі Фламандзкі Брабант камуны Завэнтэм патрабуюць ад усіх асоб, якія не валодаюць у дастатковай ступені нідэрляндзкай мовай, прыходзіць на прыём зь перакладчыкам.

Улады разьмешчанай у бэльгійскай правінцыі Фламандзкі Брабант камуны Завэнтэм

патрабуюць ад усіх асоб, якія не валодаюць у дастатковай ступені нідэрляндзкай мовай, прыходзіць на прыём зь перакладчыкам.

Як паведамляе РІА Новости, адпаведную аб’яву ўлады камуны вывесілі на дзьвярах усіх кабінэтаў у будынку раённай адміністрацыі на нідэрляндзкай, францускай, ангельскай, нямецкай, гішпанскай і арабскай мовах. Дзяржаўнымі мовамі Бэельгіі зьяўляюцца нідэрляндзкая, француская і нямецкая.

«Камуна Завэнтэм разьмешчана ў нідэрляндамоўнай частцы Бельгіі. Прынятыя тут законы і пастановы фармальна забараняюць служачым размаўляць з падапечнымі на якой‑небудзь іншай мове, апроч нідэрляндзкай. Калі вы недастаткова добра валодаеце ёю, мы просім вас прыходзіць зь перакладчыкам», — прыводзяць мясцовыя СМІ тлумачэньне прадстаўніка камунальных уладаў.

Бэльгійскія палітыкі‑франкафоны ўжо абвінавачвалі адміністрацыю Завэнтэма ў «лінгвістычным апартэідзе». Такую непахвальную ацэнку з боку прадстаўнікоў палітычнай эліты выклікала прынятая раней уладамі раёну пастанова, якая дазваляе набываць на яго тэрыторыі ўчасткі пад будаўніцтва жылых дамоў толькі асобам, якія размаўляюць на нідэрляндзкай мове ці наведваюць курсы па яе вывучэньні.

Паводле БелаПАН: Беларусь — Eўрасаюз

Каментары3

Цяпер чытаюць

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»21

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Усе навіны →
Усе навіны

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

Уварванне Расіі ва Украіну стала залатой жылай не толькі для Беларусі, але і для Паўночнай Карэі. Вось на чым яны нажываюцца6

Колькасць беларусаў у Літве з ДНЖ працягвае змяншацца12

22‑гадовы хлопец, якога шукалі валанцёры, знойдзены мёртвым1

Вайна ва Украіне дагнала па працягласці Першую сусветную1

На Кубані следам за анексаваным Крымам пачаліся перабоі з бензінам3

Ніводнага мінскага, гомельскага, італьянскага ці французскага. Затое ў Магілёве будуюць ужо чацвёрты расійскі дворык, гэтым разам — з мядзведзем13

Статкевіч: Для Беларусі можа стварыцца такая сітуацыя, што ўсе дзяржавы вакол нас будуць мець ядзерную зброю5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»21

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць