Культура

Прэзэнтаваны ідыш‑беларускі слоўнік

Прэзэнтацыя ілюстраванага ідыш‑беларускага слоўніка, што складзены спэцыялістам у галіне мовы ідыш і рэстаўратарам Аляксандрам Астравухам, прайшла 26 верасьня ў менскім офісе «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны».

Прэзэнтацыя ілюстраванага ідыш‑беларускага слоўніка, што складзены спэцыялістам у галіне мовы ідыш і рэстаўратарам Аляксандрам Астравухам, прайшла 26 верасьня ў менскім офісе «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны».

У 928‑старонкавае выданьне, што выйшла ў менскім выдавецтве «Мэдысан» накладам 1 тыс. асобнікаў, уключана каля 25 тыс. слоўнікавых артыкулаў і 50 тыс. слоў. У кнігу, над якой складальнік працаваў 11 гадоў, увайшла фразэалёгія ідыш з прымаўкамі і прыказкамі, пажаданьнямі і прывітаньнямі, дражнілкамі і праклёнамі, загадкамі і скарагаворкамі, калямбурамі, цытатамі з яўрэйскіх песень, анэкдотаў і літаратурных твораў. Пры складаньні кнігі А.Астравух выкарыстоўваў шмат слоўнікаў, што выходзілі ў розных краінах сьвету ў XIX—XX стагоддзях.

Адкрываючы прэзэнтацыю, намесьнік старшыні ТБМ Алена Дзіцэвіч адзначыла сымбалічнасьць акцыі, што праходзіць у Дзень эўрапейскіх моў і сьведчыць аб тым, што беларуская мова «ўліваецца ў сусьветныя мовы». Паводле яе слоў, за 20 гадоў існаваньня аб’яднаньне выдала каля 10 слоўнікаў. Намесьнік старшыні ТБМ выказала ўпэўненасьць, што маладое пакаленьне прадоўжыць гэту традыцыю, бо ў народаў Беларусі «вельмі магутная грыбніца».

Складальнік слоўніка мяркуе, што без мовы ідыш не будзе існаваць беларуская мова. Ён нагадаў, што Беларусь зьяўляецца адзінай краінай сьвету, дзе з 1920 па 1938 гады ідыш быў дзяржаўнай мовай.

Кандыдат філялягічных навук Пётр Садоўскі назваў слоўнік «жывым сьвятам душы», а доктар філялягічных навук Адам Мальдзіс — «сапраўднай энцыкляпэдыяй яўрэйскага жыцьця».

Паводле слоў кандыдата гістарычных навук, дырэктара Музэя гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі Іны Герасімавай, выданьне гэтага унікальнага слоўніка, які не мае аналягаў у гісторыі, зьяўляецца подзьвігам яго складальніка, што дапамагае адрадзіць ідыш. «Ён застаўся ў кнігах, але перастаў быць мовай зносін, бо ў выніку Халакосту зьніклі носьбіты ідыш. Выхад слоўніка даказвае, што нават у такіх умовах мова можа жыць і разьвівацца», — сказала І.Герасімава.

А.Астравух вывучае ідыш з 1984 года. У 2004 годзе скончыў Віленскі яўрэйскі інстытут Віленскага ўнівэрсытэту (Літва). Цяпер А.Астравух працуе над стварэньнем ідыш‑расейскага слоўніка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Усе навіны →
Усе навіны

Ці могуць мінскія школьнікі бясплатна карыстацца грамадскім транспартам падчас летніх канікул?

Следства ўстанавіла асобу забойцы польскага салдата, забітага на беларускай мяжы. Падазраваны можа хавацца ў Беларусі2

ДТЗ у Буда-Кашалёўскім раёне: машына ўрэзалася ў бетонны паркан, кіроўца загінуў1

«Ты прастытутка Амерыкі і Ізраіля»: як іранка правяла 45 сутак на Акрэсціна13

Бабруйскі ўхілянт бегаў ад войска, пакуль не злавілі. Пасля дэмбеля паехаў ваяваць за Пуціна — у адзін канец2

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прыгавор былому дырэктару Intex-Press Уладзіміру Янукевічу і змяніў тэрмін яго намесніку1

На пажары ў Шклоўскім раёне загінулі муж і жонка. Жанчына ў апошні момант паспела перадаць суседцы двухгадовага ўнука

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць