Здарэнні1616

Сабакі тэрарызуюць гродзенскіх раварыстаў

Вуліца Камунальная ў Гродне стала небяспечным месцам для раварыстаў. Праехаць і не сутыкнуцца з сабакамі стала немагчыма. Пра праблему ў рэдакцыю Hrodna.life паведаміла гродзенка Юлія Русалкіна.

Каб праехаць вуліцу паблізу прыватнага сектара раварыстам даводзіцца разганяцца да вялікай хуткасці, але нават у такім тэмпе сабакі іх наганяюць.

«Езджу я на ровары шмат гадоў, — кажа Юлія. — Не проста катаюся, а гэта мой пастаянны транспарт. Часта маршрут пралягае праз вуліцу Камунальную, на якой жывуць гэтыя шалёныя сабакі. З галавой у гэтых жывёл дакладна не ўсё ў парадку. Пытанне стала вельмі востра яшчэ некалькі гадоў таму, на гэтую праблему звярнулі ўвагу многія раварысты».

Юлія паказвае, як адзін з сабак патрулюе дарогу, па якой ёй трэба праехаць.

Каб праехаць трэба план

Зімой, пасля аднаго з інцыдэнтаў з жывёламі, Юлія звярнулася ў міліцыю з заявай. Пытанне на некалькі месяцаў было закрыта. Але вясной жывёлы зноў сталі з’яўляцца і тэрарызаваць веласіпедыстаў.

«Каб праехаць вуліцу, трэба прыдумаць план, ехаць хутка, каб жывёлы не дагналі. Яны бегаюць вельмі хутка, на ўзроўні колаў. Гэта страшна, так гэтую сітуацыю пакідаць нельга».

Юлія кажа, што апошнім часам ад сабак сталі пакутаваць і бегуны, якія часта бягуць па вуліцы ў Пышкі, а таксама аўтамабілісты.

Адлоўлівалі, а ён вярнуўся

Тры «сабакі-тэрарысты» жывуць на вуліцы Камунальнай каля дамоў 17 і 19. Каб даведацца, чые гэта жывёлы, мы звярнуліся да аднаго з жыхароў гэтых дамоў. Леанід распавёў, што ў яго толькі адзін маленькі сабачка.

«Беленькі мой, усе астатнія прыбіліся і жывуць тут ужо некалькі гадоў. Мясцовыя іх падкормліваюць. Адзін руды сабака тут апынуўся пасля таго, як яго гаспадары пакінулі на вуліцы і пераехалі. Іншы чорны прыходзіць аднекуль. Ён навучыў майго і рудога бегаць за машынамі і раварыстамі. Прыходзіў да нас на вуліцу ўчастковы, прыязджаў САГ і забіраў гэтага сабаку, але праз некаторы час ён вярнуўся. Цяпер жыве побач і яго падкормліваюць».

Сабакі бягуць на машыну, якая праязджае побач.

Валанцёры паспрабуюць нешта прыдумаць

Каб даведацца, як правільна паступіць з жывёламі, мы звярнуліся да валанцёраў арганізацыі «Адданае сэрца». Сітуацыю пракаментавала старшыня арганізацыі Алена Шыманіца.

«Вінаватыя гаспадары — гэта зразумела. І зразумела, што з САГа сабакі не вяртаюцца. Мы можам жывёлам пашукаць новых людзей. Можа проблама і ў іншым: напрыклад, там нестэрылізавана сука, якая правакуе на такія дзеянні. Можна яе стэрылізаваць і зграя распадзецца. А можа ўсё ж знойдуцца гаспадары — тады на іх варта напісаць заяву пару разоў. Заплацяць штраф і не будуць бегаць сабакі».

Валанцёры паабяцалі ў сваёй групе ў Вконтакте выкласці фатаграфіі сабак: можа хтосьці іх пазнае ці захоча да сябе ўзяць.

Каментары16

Цяпер чытаюць

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»24

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Усе навіны →
Усе навіны

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прыгавор былому дырэктару Intex-Press Уладзіміру Янукевічу і змяніў тэрмін яго намесніку1

На пажары ў Шклоўскім раёне загінулі муж і жонка. Жанчына ў апошні момант паспела перадаць суседцы двухгадовага ўнука

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

Уварванне Расіі ва Украіну стала залатой жылай не толькі для Беларусі, але і для Паўночнай Карэі. Вось на чым яны нажываюцца7

Колькасць беларусаў у Літве з ДНЖ працягвае змяншацца12

22‑гадовы хлопец, якога шукалі валанцёры, знойдзены мёртвым1

Вайна ва Украіне дагнала па працягласці Першую сусветную1

На Кубані следам за анексаваным Крымам пачаліся перабоі з бензінам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»24

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць