5 красавіка міністр асветы, навукі і спорту Літвыі д-р Альгірдас Манкявічус падпісаў новы дазвол (ліцэнзію) на ажыццяўленне адукацыйнай дзейнасці ЕГУ, паведамляе прэс-служба ўстановы.
Аснова заяўкі — Стратэгія ЕГУ на 2019-2024 гады, дзе адным з ключавых накірункаў з’яўляецца інтэрнацыяналізацыя ўніверсітэта. Апроч выдання новай ліцэнзіі Цэнтр ацэнкі якасці адукацыі Літвы зарэгістраваў адноўленыя навучальныя праграмы ў галіне гуманітарных, сацыяльных навук і мастацтваў.
Па словах рэктара праф. Сяргея Ігнатава: «Універсітэт прыступае да актыўнай інтэрнацыяналізацыі навучальнага працэсу і акадэмічнага асяроддзя. Падчас прыёмнай кампаніі ЕГУ прапануе абітурыентам цалкам перагледжаны змест навучальных праграм, а таксама зусім новыя праграмы, як, напрыклад, доўгачаканая магістарская праграма ў галіне дызайну».
У 2019 годзе ЕГУ ладзіць набор на 8 навучальных праграм.
-
Ніводнага мінскага, гомельскага, італьянскага ці французскага. Затое ў Магілёве будуюць ужо чацвёрты расійскі дворык, гэтым разам — з мядзведзем
-
У мінскія крамы завезлі экзатычныя плады з Калумбіі
-
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Каментары