Улада1414

Лукашэнка — Румасу: Навошта вы мне апісваеце ўвесь свой гераізм?

Аляксандр Лукашэнка сабраў сёння нараду па актуальных пытаннях эканомікі, піша БелТА

«Традыцыйна па ініцыятыве ўрада мы сёння абмяркуем блок эканамічных пытанняў. Бягучых і, калі трэба, на перспектыву. Хацелася б пачуць ад прэм'ер-міністра і віцэ-прэм'ераў, якая сітуацыя ў нас з экспартам. Натуральна, найважнейшае пытанне — валавы ўнутраны прадукт. Які ў нас рух у гэтым кірунку?»

«Афіцыйную статыстыку я ведаю. На што мы ў выніку такой дынамікі выйдзем на канец года, з якімі паказчыкамі? Але экспарт мяне хвалюе больш за ўсё. Бо гэта паступленні валюты ў краіну, без якой нам вельмі складана існаваць, ды і эканоміцы развівацца таксама», — дадаў ён.

Аляксандр Лукашэнка асобна пацікавіўся, як ідуць справы ў гандлі і эканамічным супрацоўніцтве з Расіяй і Еўрасаюзам. «Два асноўныя нашы партнёры. Нават Еўрапейскі саюз па экспарце зараз апярэджвае Расійскую Федэрацыю», — адзначыў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў аб задачы па дыверсіфікацыі беларускага экспарту: па траціне ад агульнага аб'ёму на рынкі Расіі, Еўрасаюза і краін далёкай дугі адпаведна. «Тады экспарт можна лічыць дыверсіфікаваным», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён пазначыў для абмеркавання і наяўныя праблемныя пытанні ў гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, у прыватнасці з Расіяй. «Нашумелая праблема «атрутнай» гэтай нафты. Якая цяпер сітуацыя ў нас у гэтым плане? Я прачытаў даклад і вярнуў яго прэм'ер-міністру. Вы мне больш не пішыце гэтыя даклады. Вы проста губляеце час, — сказаў ён. — Трэба два радкі: чаго вы дамагліся станоўчага за апошні час. Навошта вы мне апісваеце увесь свой гераізм, з кім вы там сустракаліся, з кім размаўлялі, што абмяркоўвалі, як? Мне патрэбен вынік».

«Другое пытанне — яно так і не знята — пастаўкі сельгаспрадукцыі на расійскі рынак. Паводле маёй інфармацыі, на сёння каля 60 беларускіх прадпрыемстваў поўнасцю або часткова закрыты для паставак на расійскі рынак. Дапрацаваць да таго (чаго не было раней), што мы ўжо падпісаныя гандлёвыя балансы па сельгаспрадукцыі ня выконваем у сувязі з тым, што Расея не выконвае свае абавязацельствы. Чаму не прымаюцца меры?» — паставіў пытанне кіраўнік Беларусі.

На нарадзе мяркуецца абмеркаваць і шэраг іншых пытанняў эканамічнага характару. «Я чаму на ранняй стадыі ў гэтым годзе звяртаю вашу ўвагу на гэтыя праблемы - каб потым у чацвёртым квартале гераічна не прыйшлося пераадольваць гэтыя пытанні і наганяць упушчанае», — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскія крамы завезлі экзатычныя плады з Калумбіі

Як цяпер выглядае старадаўні касцёл, на выратаванне якога дзяржава збірае ахвяраванні ФОТЫ4

Закрылася піцэрыя, якую італьянец адкрыў у вёсцы Крывая Бяроза5

Дзяржаўныя мовы на 100 балаў здалі больш за 1400 чалавек. Больш чым на 90% гэта руская3

Пайшла ў банкруцтва найстарэйшая турыстычная арганізацыя Беларусі2

«Я нават заплакаў». Мінчанка знайшла на лаўцы чужыя старыя фота, а праз 10 гадоў яны вярнуліся ў сваю сям'ю1

Навукоўцы знайшлі новы спосаб рэдагавання генаў чалавечых эмбрыёнаў

Следам за «халяльнымі» агуркамі ў продажы з'явіліся такія ж баклажаны3

На дачных участках хочуць забараніць лазні з саўнамі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць