Інтэрнэт і СМІ44

«Аўтары павінны адлічваць 25% у фонд прэзідэнта». У інтэрнэце разыходзіцца фэйк, звязаны з аўтарскім правам

26 ліпеня на рэсурсе pravo.by была апублікаваная новая рэдакцыя Закона «Аб аўтарскім праве і сумежных правах». Праз некалькі дзён рэсурс office.life выпусціў тэкст з гучным загалоўкам: «Новае ў законе аб аўтарскіх правах: Аўтары твораў павінны адлічваць 25% у фонд прэзідэнта». ТUT.BY патлумачыў, што гэта не так.

У асяроддзі рэжысёраў, драматургаў, кампазітараў пачаліся масавыя рэпосты гэтага тэксту і шквал абурэння: памер «адлічэнняў» актыўна абмяркоўваюць на іх старонках у сацсетках. Але гаворка ідзе калі не пра звычайны фэйк, то, як мінімум, пра няправільную трактоўку закона.

У Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ), куды TUT.BY звярнуўся па каментар, здзівіліся пытанню. Да адлічэнняў 25% ні яны, ні іх кліенты не маюць ніякага дачынення.

Згодна з новай рэдакцыяй пункта 3 артыкула 35 закона «Аб аўтарскім праве і сумежных правах», гаворка ідзе пра прайграванне аўдыявізуальных твораў і фанаграм. Узнагароджанне (тыя самыя 25%) выплачвае не фізічная асоба, якая стварыла і прайграла твор, а вытворцы абсталявання і (або) матэрыяльных носьбітаў, а таксама юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія завезлі такое абсталяванне або носьбіты ў Беларусь.

Калі сказаць проста, гаворка ідзе пра запісы на «чыстых носьбітах».

— Фактычна гэта яшчэ адзін збор у дадатак да традыцыйнага. Традыцыйны — гэта публічнае выкананне (напрыклад, канцэрт ці выкананне ў эфіры), — тлумачаць у НЦІУ.

Збор гэтага ўзнагароджання ажыццяўляе Беларускае таварыства аўтараў, выканаўцаў і іншых праваўладальнікаў. Штогод яно будзе адпраўляць у Фонд прэзідэнта па падтрымцы культуры і мастацтва 25 працэнтаў ад сумы ўзнагароджання, сабранага ёю за кожны справаздачны год. Пры гэтым дамова гэтага таварыства з праваўладальнікам павінна ўтрымліваць яго згоду на ўтрыманне гэтай сумы. Самі праваўладальнікі нічога выплачваць не будуць.

Змены ў Закон «Аб аўтарскім праве і сумежных правах» ўступаюць у сілу праз 10 месяцаў.

Каментары4

Цяпер чытаюць

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»10

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Усе навіны →
Усе навіны

Вайна ва Украіне дагнала па працягласці Першую сусветную1

На Кубані следам за анексаваным Крымам пачаліся перабоі з бензінам3

Ніводнага мінскага, гомельскага, італьянскага ці французскага. Затое ў Магілёве будуюць ужо чацвёрты расійскі дворык, гэтым разам — з мядзведзем12

Статкевіч: Для Беларусі можа стварыцца такая сітуацыя, што ўсе дзяржавы вакол нас будуць мець ядзерную зброю5

Зяленскі прапанаваў Лондану накіраваць грошы Абрамовіча на ўзмацненне ўкраінскай СПА1

Новы трэнд у вясельнай модзе: на змену сукенцы прыходзіць касцюм са спадніцай3

Украіна атакавала цэнтр вытворчасці беспілотнікаў на аэрадроме пад Разанню

Зяленскі правёў «вельмі пазітыўную размову» са Стывам Уіткафам і Джарэдам Кушнерам

Найлепшага футбольнага арбітра Афрыкі не пусцілі ў ЗША на чэмпіянат свету. Падвяло грамадзянства4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»10

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць