Улада22

Чарговая доза

Расійскі прэм’ер падпісаў пастанову аб выдзяленні Беларусі крэдыту ў 500 млн. даляраў.

Прэм’ер‑міністр Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін падпісаў пастанову аб выдзяленні Беларусі крэдыту ў 500 млн. даляраў. Пра гэта было заяўлена 5 сакавіка на пасяджэнні прэзідыума ўрада Расіі.

«Паводле просьбы беларускага боку мы прынялі рашэнне, і сёння я падпісаў адпаведную пастанову ўрада. Мы выдзяляем Беларусі яшчэ адзін крэдыт — паўмільярда даляраў. Прашу Міністэрства фінансаў аператыўна выканаць гэтае рашэнне», — цытуе У.Пуціна РІА Новости.

Кіраўнік расійскага ўрада нагадаў, што ў канцы 2007 года Расія выдзеліла льготны крэдыт Беларусі ў 1,5 млрд. даляраў, а ў 2008 годзе — каля 1 млрд. даляраў. Апрача таго, «за гэты ж час «Газпром» праплаціў за 50% «Белтрансгаза» больш як 1 мільярд 200 мільёнаў даляраў».

У.Пуцін адзначыў канструктыўнае супрацоўніцтва Беларусі і Расіі, заўважыўшы, што абедзве краіны ўпэўнена рухаюцца «ў напрамку да стварэння саюзнай дзяржавы».

Як паведамлялася раней, 3 сакавіка віцэ‑прэм’ер — міністр фінансаў Расіі Аляксей Кудрын паведаміў, што міжурадавае пагадненне аб выдзяленні Беларусі крэдыту ў 500 млн. даляраў будзе падпісана найбліжэйшымі днямі. Пазней, пасля ўнясення паправак у бюджэт на 2009 год, будзе падпісана яшчэ адно пагадненне аб выдзяленні 500 млн. даляраў.

Першая частка расійскага крэдыту ў памеры 1 млрд. даляраў паступіла на рахунак Мінфіна Беларусі 18 лістапада 2008 года. Дзяржаўны крэдыт выдзелены Беларусі на 15 гадоў па стаўцы Libor плюс 3% гадавых з адтэрміноўкай пагашэння асноўнага доўгу на пяць гадоў.

Планавалася, што другі транш у памеры 1 млрд. даляраў будзе пералічаны Беларусі да канца лютага 2009 года пасля падпісання праграмы сумесных дзеянняў па развіцці эканамічнага супрацоўніцтва. У канцы студзеня Уладзімір Пуцін абяцаў паскорыць выдачу другой часткі крэдыту.

Прэм’ер‑міністр Беларусі Сяргей Сідорскі падчас візіту ў Санкт‑Пецярбург 27 лютага заявіў, што Мінфін Расіі звярнуўся да беларускіх партнёраў з просьбай падзяліць сродкі другой часткі крэдыту яшчэ на два траншы — па 500 млн. даляраў у лютым і сакавіку.

Вядома таксама, што апрача стабілізацыйнага крэдыту беларускія ўлады запыталі ў Расіі крэдыт у 100 млрд. расійскіх рублёў у абмен на пераход на разлікі ў рублях ва ўзаемным гандлі. Рашэнне па гэтым запыце пакуль не прынята.

Паводле звестак Мінфіна Беларусі, знешні дзяржаўны доўг у 2008 годзе ўзрос на 1 млрд. 382,2 млн. даляраў (на 59,2%) і на 1 студзеня 2009 года склаў 3 млрд. 718,9 млн. даляраў ЗША.

БелаПАН

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі63

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі папярэдзіў Пуціна, што Украіна «вельмі блізкая» да стварэння балістычнай ракеты13

Беларус пераканаў Данію, што яго некалькі судзімасцяў за наркотыкі — фактычна палітычны пераслед. І атрымаў прытулак8

Колькі ў Беларусі каштавала б праца хатняй гаспадыні, калі б за яе плацілі21

Сотні мінчукоў ізноў выстраіліся ў даўжэзную чаргу20

У гродзенскіх лясах заўважылі шакала1

Пашынян запосціў рылс пераможцы пад культавы трэк1

Дзяніс Дудзінскі наведаў 100 краін — расказвае, якія ўразілі яго найбольш. Але самую жаданую краіну ён трымае на потым33

Як халат апынуўся ва ўнітазе? Мінскія сантэхнікі расказалі пра самыя дзіўныя забіцці труб

Anthropic заклікае да глабальнай паўзы ў распрацоўцы ШІ, папярэджваючы пра рызыку «самаўдасканалення»9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі63

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць