Вырашана, што спадар Івашкевіч будзе курыраваць мерапрыемствы ў сталіцы, а спадар Лябедзька — у рэгіёнах.
Намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч і старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька абраныя сустаршынямі мерапрыемстваў, прысвечаных 23‑й гадавіне Чарнобыльскай катастрофы.
Вырашана, што спадар Івашкевіч будзе курыраваць мерапрыемствы ў сталіцы, а спадар Лябедзька — у рэгіёнах. Прынамсі мяркуецца, што адпаведныя акцыі пройдуць у Гомелі, Быхаве ды іншых месцах. Асаблівая ўвага сёлета надаецца Астраўцу, дзе ўлады збіраюцца будаваць АЭС. Там намячаецца правядзенне пікетаў і «круглага стала».
Чарнобыльскі шлях сёлета супадае з вялікімі выходнымі: 26-28 красавіка, у апошні дзень будзе адзначацца Радуніца.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары