Усяго патроху

Гэтыя навучаць

30 сакавіка — 2 красавіка ў Беларусі з візітам знаходзіцца дэлегацыя войскаў узброенай паліцыі КНР.

Як паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей МУС Беларусі, асноўнымі мэтамі візіту з'яўляюцца абмеркаванне перспектыў двухбаковага супрацоўніцтва, азнаямленне са службова-баявой дзейнасцю беларускіх вайсковых часцей.

30 сакавіка члены дэлегацыі наведалі ў Мінску міліцэйскую брыгаду ўнутраных войскаў МУС (в/ч 5448), дзе азнаёміліся са спецыфікай дзейнасці кіналагічнай і піратэхнічнай службаў. Тут жа адбылася рабочая сустрэча з намеснікам міністра ўнутраных спраў — камандуючым унутранымі войскамі Валерыем Гайдукевічам.

Удзельнікі абмяняліся вопытам у сферы арганізацыі аховы грамадскага парадку пры правядзенні масавых мерапрыемстваў, а таксама аховы дзяржаўных аб'ектаў.
Спецыялісты з КНР паведамілі аб працы па забеспячэнні правапарадку і асабістай бяспекі грамадзян падчас правядзення ў Пекіне XXIX летніх Алімпійскіх гульняў.

Падчас візіту запланавана наведванне іншых часцей унутраных войскаў у Мінску і Брэсце, факультэта ўнутраных войскаў Ваеннай акадэміі, сустрэча з кіраўніцтвам УУС Брэсцкага аблвыканкама і іншыя мерапрыемствы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Усе навіны →
Усе навіны

«Я нават заплакаў». Мінчанка знайшла на лаўцы чужыя старыя фота, а праз 10 гадоў яны вярнуліся ў сваю сям'ю1

Навукоўцы знайшлі новы спосаб рэдагавання генаў чалавечых эмбрыёнаў

Следам за «халяльнымі» агуркамі ў продажы з'явіліся такія ж баклажаны3

На дачных участках хочуць забараніць лазні з саўнамі13

Баксёр Дзмітрый Асанаў святкаваў сваю чарговую перамогу ў традыцыйным беларускім строі2

Вячорка: Калі Еўропа пачне здаваць перад Лукашэнкам, гэта аслабіць амерыканскія пазіцыі9

У расійскім Белгарадзе выбухнуў склад з боепрыпасамі2

Стала вядома, чым атруціліся дзеці ў барысаўскіх садках9

«Нешта драматычнае не было перададзена». Франак Вячорка пракаментаваў скандал з Алінай Харысавай27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць