Усяго патроху88

Форум у аб’ектыве

Столькі апазіцыйных лідэраў разам, як на здымках аднаго з ток‑шоу «Белсату» ў Вільні, убачыш хіба на кангрэсе дэмакратычных сілаў. Карэспандэнт НН паўдзельнічаў у запісе «Форума» ў Вільні.

Столькі апазіцыйных лідэраў разам, як на здымках аднаго з ток‑шоу «Белсату» ў Вільні, убачыш хіба на кангрэсе дэмакратычных сілаў. Карэспандэнт НН паўдзельнічаў у запісе «Форуму» ў Вільні.

Каля ўваходу ў залю, дзе бавілі час перад запісам удзельнікі чарговага выпуску ток‑шоу «Форум», некалькі супрацоўнікаў літоўскага тэлебачання эмацыйна абмяркоўвалі склад беларускага палітычнага дэсанту, які прыехаў у Вільню на запіс перадачы: «Мілінкявічус, Шушкявічус, Лябедзька…». Лідэр АГП мог і не паспець на запіс, але такі патрапіў.

Зрэшты, падзівіцца было чаму не толькі літоўскаму журналісту, бо столькі апазіцыйных лідэраў разам убачыш хіба на якім Кангрэсе дэмакратычных сілаў.

Паўдзельнічаць у запісе прыехалі таксама рэгіянальныя палітыкі, прыйшлі і студэнты ЕГУ. І хоць апошніх не здзівіш запісамі на «Белсаце», колькасць апазіцыянераў у адным памяшканні большасць з іх уразіла: «Ого, колькі паз'язджалася!»

Тэма перадачы абяцала не абы якія жарсці, бо абмяркоўваць мусілі дыялог Еўропы з Лукашэнкам.
Свае пазіцыі па пытанні запрашэння Беларусі ў праграму Еўрасаюзу «Усходняе партнёрства» з аднаго боку мусілі прадставіць Сяргей Калякін, Станіслаў Шушкевіч, Вінцук Вячорка, Андрэй Саннікаў ды Анатоль Лябедзька, з другога боку — Аляксандр Мілінкевіч, Павел Севярынец ды Людміла Гразнова.

«А дзе ж шклянка з вадой? Чым аблівацца будзеце?!» — спытаў жартам у палітыкаў хтосьці з масоўкі.

Лідэр апазіцыйных камуністаў Сяргей Калякін адказаў яму з усмешкай, што «дурная справа — няхітрая, а мы ўсё ж еўрапейскія палітыкі». Калякін у той вечар апынуўся пад пільнай увагай: спачатку рэжысёр праграмы папрасіў глядзець перад сабой, паспачуваўшы пры гэтым: «Я разумею, што вам не вельмі прыемна глядзець у той бок» (акурат насупраць сядзелі Мілінкевіч і Севярынец), потым да камуніста з першага шэрагу гледачоў кінулася жанчына (як высветлілася пазней — не зусім цвярозая). Вось толькі невядома, ці патрапяць тыя моманты ў выніковую версію ток‑шоу.

А тое, што патрапіць, можна будзе паглядзецьтэлеканале «Белсат» 12 красавіка ў нядзелю ў 21:25.

Каментары8

Цяпер чытаюць

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі21

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Усе навіны →
Усе навіны

Як халат апынуўся ва ўнітазе? Мінскія сантэхнікі расказалі пра самыя дзіўныя забіцці труб

Anthropic заклікае да глабальнай паўзы ў распрацоўцы ШІ, папярэджваючы пра рызыку «самаўдасканалення»9

Самы дарагі дом у Беларусі ў маі прадалі за 1,8 мільёна даляраў

Тэлефонныя махляры прымусілі 19‑гадовую мінчанку раздзецца перад камерай 10

Беларуска ў 29 гадоў перажыла ішэмічны інсульт9

Лабавое сутыкненне ў Магілёўскім раёне: чатыры чалавекі ў бальніцы

У Новарасійску пасля атакі ўкраінскіх беспілотнікаў гарыць нафтаперавалачны комплекс3

Еўрапейскія лідары і Зяленскі выставілі Пуціну пяць умоў27

Расійскі мільярдэр пабудуе ў Беларусі новы завод9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі21

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць