Улада99

Мітрапаліт Філарэт даў блаславенне на адпяванне Яні Паляковай

Адпяванне адбудзецца 14 красавіка ў адной з салігорскіх цэркваў.

Праваслаўная царква дала дазвол на адпяванне праваабаронцы Яны Паляковай, якая пакончыла з сабой у ноч на 7 сакавіка.

Пра гэта БелаПАН паведаміла юрыст Тамара Сяргей.

Паводле яе слоў, адпяванне адбудзецца 14 красавіка ў адной з салігорскіх цэркваў.

«2 красавіка мы хадзілі на прыём да ўладыкі Філарэта, склалі прашэнне на яго імя. Нас, мяне і суседку Паляковай, прыняў сакратар мітрапаліта. І раніцай 10 красавіка маці Яны, Неаніла Міхайлаўна, атрымала благаславенне ад мітрапаліта Філарэта на адпяванне Яны Паляковай», — паведаміла Т.Сяргей.

Як зазначыла юрыст, па праваслаўнай традыцыі адпяванне памерлага можна правесці на працягу 40 дзён пасля яго смерці.

15 красавіка заканчваецца 40‑дзённы тэрмін з дня смерці Паляковай. 14 красавіка маці загінулай праваабаронцы споўніцца 70 гадоў.

Яна Палякова, юрыст па прафесіі, з’яўлялася актывісткай незарэгістраванай арганізацыі «Прававая дапамога насельніцтву», супрацоўнічала з іншымі праваабарончымі арганізацыямі, уваходзіла ў склад ініцыятыўнай групы дачкі Аляксандра Казуліна Вольгі на парламенцкіх выбарах 2008 года.

3 сакавіка 2009 года суд Салігорскага раёна прызнаў Палякову вінаватай па ч. 2 арт. 400 КК (заведама непраўдзівы данос). Яе, у прыватнасці, абвінавацілі ў непраўдзівым даносе на супрацоўніка міліцыі і прыгаварылі да двух з паловай гадоў абмежавання волі з адбываннем пакарання ў папраўчай установе. Акрамя таго, па рашэнні суда яна павінна была выплаціць міліцыянеру 1 млн. рублёў у якасці кампенсацыі за маральны ўрон. Палякова лічыла сябе невінаватай. Яна пакончыла жыццё самагубствам у ноч на 7 сакавіка.

Сяргей Пульша, БелаПАН

Каментары9

Цяпер чытаюць

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі65

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Усе навіны →
Усе навіны

Да «Дажынак» у Калінкавічах мяняюць ружовую плітку на блакітную, а цана касмічная5

У Брытаніі разгарэўся скандал вакол трагічнай смерці 18‑гадовага хлопца: паліцыянты яму не паверылі49

Зяленскі папярэдзіў Пуціна, што Украіна «вельмі блізкая» да стварэння балістычнай ракеты13

Беларус пераканаў Данію, што яго некалькі судзімасцяў за наркотыкі — фактычна палітычны пераслед. І атрымаў прытулак8

Колькі ў Беларусі каштавала б праца хатняй гаспадыні, калі б за яе плацілі21

Сотні мінчукоў ізноў выстраіліся ў даўжэзную чаргу20

У гродзенскіх лясах заўважылі шакала1

Пашынян запосціў рылс пераможцы пад культавы трэк1

Дзяніс Дудзінскі наведаў 100 краін — расказвае, якія ўразілі яго найбольш. Але самую жаданую краіну ён трымае на потым33

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі65

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць