Культура

Пакетныя дылеры, хто яны?

Міні-фестываль «Кінаарт па-беларуску», што адбыўся 16 красавіка ў «Дома Кіно», толькі пацвердзіў гэтую тэзу. Паказваліся фільмы маладых і, вядома, перспектыўных беларускіх рэжысёраў. 2-,5-, 8-хвіліннае кіно, за якім угадваюцца абрысы вялікіх формаў.

1. Маленькія радасці маленькага кінематографа

Расійская следчая Каменская шпацыруе па Бядулі, пераходзіць дарогу і яна ўжо — ля вадаспаду на Каліноўскага... Герой такога маскоўскага фільма «Стылягі» заходзіць у арку на праспекце Незалежнасці і выходзіць у двор на вуліцы Багдановіча...

Хітрык расійскага рэжысёра паблажліва намі выкрыты. Мы мелі асалоду ад сузірання мінскай натуры. І таму цяпер перакананыя, што перад намі — айчынная стужка. Другі тып беларускага кіно: малабюжэтныя фільмы студэнтаў Акадэміі мастацтваў або Інстытуту культуры, за якімі, часам, угадваецца, што б маглі выйсці, калі б рэжысёру далі разгарнуцца.

Такая ўжо спецыфіка культурнай сітуацыі. Экскурсавод кажа: «тут быў замак Радзівілаў, вялікі і прыгожы, а там — велічны касцёл». Нашыя вочы, хоць катуй, нічога не бачаць, і трэба моцна паварушыць мазгамі, каб усё гэта ўявіць, дамаляваць, дабудаваць у думках. Так і ў кіно: па напрацоўках, па нацямках беларускага рэжысёра глядач уяўляе няіснае цэлае.

2. Меладрама за 8 хвілін

Міні-фестываль «Кінаарт па-беларуску», што адбыўся 16 красавіка ў «Дома Кіно», толькі пацвердзіў гэтую тэзу. Паказваліся фільмы маладых і, вядома, перспектыўных беларускіх рэжысёраў. 2-,5-, 8-хвіліннае кіно, за якім угадваюцца абрысы вялікіх формаў.

«Пакетаносцы» аўтарства Андрэя Саўчука і Андрэя Пятроўскага — гатовая асурдысцкая камедыя. 2-хвілінная стужка, якая працуе на адной знаходцы сцэнарыста: прадаўцоў цэлафанавых пакетаў параўналі з наркадылерамі. «Купіўшы адзін пакет сёння і забыўшы яго дома, ты абавязкова купіш другі заўтра. Спыніцца практычна немагчыма». «Штомесячны даход дылера 240 тысяч рублёў — пагадзіцеся, немалая сума для чалавека, які не працуе». Выйшла вельмі пацешна: пагоні аператыўнікаў за пакетадылерамі і ўварванні ў пакетныя «маліны». А псеўда-бэтэшны голас па-за кадрам і каларыт менскай «Камароўкі» дадаюць стужцы непаўторнасці.

«Маўчанне вады» (дарэчы, ці не адзіная белмоўная стужка) — меладрама: імпазантныя мужчына і асляпляльная красуня бавяцца каханнем на беразе мора, і за восем хілінаў паспявае раскруціцца сюжэт з фрайдысцкай подшыўкай.

«Сталы кругазварот, або нічога новага» Шведава — шэдэўрык у жанры іранічнага м’юзіклу. Гульнёвы фільм з элементамі анімацыі. Чалавеку дораць чайнік-злыдня, які хоча пагубіць свайго новага гаспадара. Настолькі па-зухаватаму-вясёлы фільм, што забываеш, што ішоў ён усяго-толькі 10 хвілін.

Павал Касцюкевіч

«....Пакетаносцы, хто яны? Клуб па інтарэсах? Секта? Ці проста ахвяры на кручку ў сквапных пакетных дылераў?..» Кароткая стужка «Пакетаносцы» (рэж. А.Саўчук і А.Пятроўскі, Беларусь):

Каментары

Цяпер чытаюць

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»21

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Усе навіны →
Усе навіны

Колькасць беларусаў у Літве з ДНЖ працягвае змяншацца12

22‑гадовы хлопец, якога шукалі валанцёры, знойдзены мёртвым1

Вайна ва Украіне дагнала па працягласці Першую сусветную1

На Кубані следам за анексаваным Крымам пачаліся перабоі з бензінам3

Ніводнага мінскага, гомельскага, італьянскага ці французскага. Затое ў Магілёве будуюць ужо чацвёрты расійскі дворык, гэтым разам — з мядзведзем13

Статкевіч: Для Беларусі можа стварыцца такая сітуацыя, што ўсе дзяржавы вакол нас будуць мець ядзерную зброю5

Зяленскі прапанаваў Лондану накіраваць грошы Абрамовіча на ўзмацненне ўкраінскай СПА1

Новы трэнд у вясельнай модзе: на змену сукенцы прыходзіць касцюм са спадніцай3

Украіна атакавала цэнтр вытворчасці беспілотнікаў на аэрадроме пад Разанню

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»21

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць