Культура

«Васіль Быкаў. Гісторыя жыцця». Том 2-і

Выйшаў з друку працяг кнігі Сяргея Шапрана, прысвечанай жыццю народнага пісьменніка.

Выйшаў з друку працяг кнігі Сяргея Шапрана, прысвечанай жыццю народнага пісьменніка.

Выйшла з друку 2-я частка кнігі Сяргея Шапрана «Васіль Быкаў. Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, лістах». Гэтая кніга, выдадзеная ў серыі «Бібліятэкі Бацькаўшчыны» — «Людзі Беларусі», з’яўляецца лагічным працягам дакументальнага біяграфічнага летапісання народнага пісьменніка Беларусі, распачатага Сяргеем Шапранам у першая частцы.

Кніга ўключае у сябе матэрыялы за перыяд 1970—2003 гг. жыцця пісьменніка. Асаблівую цікавасць уяўляюць невядомыя архіўныя дакументы, рукапісы і эпісталярная спадчына В. Быкава (у тым ліку ліставанне з А. Адамовічам, В. Аскоцкім, В. Астаф’евым, Р. Барадуліным, І. Дзядковым, В. Каверыным, Л. Лазаравым, В. Някрасавым, А. Твардоўскім ды інш.) з фондаў больш як дваццаці дзяржаўных музеяў і архіваў ды прыватных збораў, а таксама артыкулы ў перыядычным друку і ўспаміны (у тым ліку Ч. Айтматава, С. Алексіевіч, Г. Бакланава, С. Быкава, В. Быкавай, Г. Бураўкіна, В. Тараса, У. Някляева). Завяршае кнігу прыпавесць Уладзіміра Някляева «Чмель і вандроўнік», прысвечаная Васілю Быкаву.

Пры падборы ілюстрацыйных матэрыялаў перавага аддавалася малавядомым фотаздымкам В. Быкава, пэўная частка якіх друкуецца ўпершыню.

Па словах Рыгора Барадуліна, «можна смела назваць подзвігам працу Сяргея Шапрана ў справе збору матэрыялаў, аналізу творчасці Васіля Быкава. Гэта кніга фактычна — энцыклапедыя творчасці Васіля Быкава».

Выданне кнігі адбылося дзякуючы дапамозе кіраўніцы дабрачыннага фонду «Этнічны голас Амерыкі» Ірэны Каляды-Смірновай (ЗША), Калегіума Усходняй Еўропы імя Яна Новака-Язераньскага, ураду горада Вроцлава (Польшча), а таксама дзякуючы дапамозе Арсена Ліса, Генадзя Пляшко, Вячкі Целеша.

***

Васіль Быкаў. Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах / Сяргей Шапран. — Мінск — Гародня, 2009. — 774 с. [20] с.: іл. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны, Гарадзенская Бібліятэка. Людзі Беларусі: кн. 2).

zbsb.org

Каментары

Цяпер чытаюць

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»21

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Усе навіны →
Усе навіны

Колькасць беларусаў у Літве з ДНЖ працягвае змяншацца12

22‑гадовы хлопец, якога шукалі валанцёры, знойдзены мёртвым1

Вайна ва Украіне дагнала па працягласці Першую сусветную1

На Кубані следам за анексаваным Крымам пачаліся перабоі з бензінам3

Ніводнага мінскага, гомельскага, італьянскага ці французскага. Затое ў Магілёве будуюць ужо чацвёрты расійскі дворык, гэтым разам — з мядзведзем13

Статкевіч: Для Беларусі можа стварыцца такая сітуацыя, што ўсе дзяржавы вакол нас будуць мець ядзерную зброю5

Зяленскі прапанаваў Лондану накіраваць грошы Абрамовіча на ўзмацненне ўкраінскай СПА1

Новы трэнд у вясельнай модзе: на змену сукенцы прыходзіць касцюм са спадніцай3

Украіна атакавала цэнтр вытворчасці беспілотнікаў на аэрадроме пад Разанню

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»21

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць