Свет

Дзяржсакратар ЗША: Прадпрыемствы, закранутыя санкцыямі, спрыяюць рэпрэсіям супраць беларускага народа

Дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен выступіў з заявай з нагоды аднаўленьня санкцыяў супраць 9 беларускіх прадпрыемстваў.

Ён назваў зьняволеньне Сяргея Ціханоўскага, Марыі Калесьнікавай і Ігара Лосіка прыкладамі рэпрэсіяў у Беларусі, якія робяць немагчымым далейшае прыпыненьне санкцыяў, піша Радыё Свабода.

У заяве гаворыцца, што Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША цалкам падтрымлівае рашэньне Міністэрства фінансаў і што гэты крок зьяўляецца наступствам грубага ігнараваньня правоў чалавека беларускімі ўладамі і невыкананьня Беларусьсю сваіх абавязаньняў паводле міжнародных нормаў у сфэры правоў чалавека.

У 2015 годзе Міністэрства фінансаў ЗША — у кансультацыях зь Дзярждэпартамэнтам — прыпыніла санкцыі ў сувязі з пэўным прагрэсам у сфэры дэмакратыі і правоў чалавека. У прыватнасьці, гэта было зьвязана з вызваленьнем палітвязьняў, адзначаецца ў заяве.

«Аднак у выніку ўладных рэпрэсій вакол сфальшаваных прэзыдэнцкіх выбараў у жніўні 2020 году і пасьля іх, цяпер у Беларусі больш за 340 палітычных зьняволеных. Улічваючы рэзкае пагаршэньне сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, урад ЗША перакананы, што далейшы працяг [прыпыненьня санкцый] ня будзе адпавядаць Акту аб дэмакратыі ў Беларусі і будзе несумяшчальны з амэрыканскімі каштоўнасьцямі. Дзевяць дзяржаўных прадпрыемстваў, закранутых гэтым дзеяньнем, фінансуюць і падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі, спрыяючы гвалтоўным рэпрэсіям супраць беларускага народу і неаднаразоваму адмаўленьню ад вяршэнства закону», — гаворыцца ў заяве дзяржсакратара ЗША.

Прыкладамі рэпрэсіяў у Беларусі ў заяве называецца зьняволеньне «патэнцыйных палітыкаў, такіх як Сяргей Ціханоўскі, мужных лідэраў-актывістаў, такіх як Марыя Калесьнікава, і незалежных мэдыя-экспэртаў, такіх як Ігар Лосік. Гэта толькі трое з сотняў беларусаў, несправядліва зьняволеных рэжымам Лукашэнкі за карыстаньне сваімі правамі чалавека і фундамэнтальнымі свабодамі».

Злучаныя Штаты заклікаюць улады Беларусі «неадкладна і безумоўна вызваліць усіх несправядліва затрыманых і зьняволеных». Акрамя таго, у заяве гаворыцца, што ЗША будуць працаваць разам зь міжнароднай супольнасьцю, каб паспрыяць адказнасьці тых, хто парушаў правы чалавека ў Беларусі.

«Павага да правоў чалавека, вяршэнства закону і абавязаньняў Беларусі перад Арганізацыяй бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе застаюцца цэнтральнымі для паляпшэньня двухбаковых адносінаў», — адзначаецца ў канцы заявы дзяржаўнага сакратара ЗША Энтані Блінкена.

ЗША аднавілі санкцыі супраць «Белнафтахіма» і яшчэ 8 беларускіх кампаній

Каментары

Цяпер чытаюць

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец2

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Усе навіны →
Усе навіны

ДТЗ у Буда-Кашалёўскім раёне: машына ўрэзалася ў бетонны паркан, кіроўца загінуў1

«Ты прастытутка Амерыкі і Ізраіля»: як іранка правяла 45 сутак на Акрэсціна13

Бабруйскі ўхілянт бегаў ад войска, пакуль не злавілі. Пасля дэмбеля паехаў ваяваць за Пуціна — у адзін канец2

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прыгавор былому дырэктару Intex-Press Уладзіміру Янукевічу і змяніў тэрмін яго намесніку1

На пажары ў Шклоўскім раёне загінулі муж і жонка. Жанчына ў апошні момант паспела перадаць суседцы двухгадовага ўнука

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

Уварванне Расіі ва Украіну стала залатой жылай не толькі для Беларусі, але і для Паўночнай Карэі. Вось на чым яны нажываюцца8

Колькасць беларусаў у Літве з ДНЖ працягвае змяншацца14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец2

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць