Грамадства

Анархісту-палітвязню Францкевічу дадалі новы артыкул: распальванне варажнечы, да 12 гадоў зняволення

Пра гэта «Нашай Ніве» паведаміла маці вязня. Па яе словах, цяпер Аляксандра абвінавачваюць яшчэ і па ч.3 арт. 130 КК: распальванне варажнечы, здзейсненае групай асобаў, альбо якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека ці іншыя цяжкія наступствы. Пакаранне — ад 5 да 12 гадоў зняволення.

Аляксандр Францкевіч, фота «Радыё Свабода»

Аляксандр Францкевіч быў затрыманы 13 жніўня 2020 года. Яго вінавацяць па цэлым шэрагу крымінальных артыкулаў: арганізацыя масавых беспарадкаў, удзел у іх, фінансаванне, навучанне, ці іншая падрыхтоўка асоб да ўдзелу ў масавых беспарадках, удзел у злачыннай арганізацыі. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

Францкевіч ужо быў асуджаны: у 2011 года яго прызналі вінаватым у кіданні кактэйляў Молатава ў будынак расійскай амбасады. Сам інцыдэнт адбыўся ў жніўні 2010 года. Тады Францкевіч віну не прызнаў, але атрымаў 3 гады калоніі, тэрмін адбыў цалкам.

Таццяна, маці Аляксандра, не выключае, што новы артыкул маглі дадаць і іншым фігурантам справы: Андрэю Чапюку, Акіхіру Гаеўскаму-Ханадзе. Але пацверджання гэтаму пакуль няма.

Сама жанчына рыхтуецца да таго, што сына пасадзяць і надоўга.

«Бачу, якія тэрміны даюць, таму ў сувязі з апошнімі навінамі рыхтуюся да горшага.

Тым больш Саша затрыманы другі раз. Яшчэ ж вядома, як ставяцца да анархістаў — таму, баюся, цяпер будуць даваць вялікія тэрміны», — кажа Таццяна.

Каментары

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Усе навіны →
Усе навіны

Ці могуць мінскія школьнікі бясплатна карыстацца грамадскім транспартам падчас летніх канікул?

Следства ўстанавіла асобу забойцы польскага салдата, забітага на беларускай мяжы. Падазраваны можа хавацца ў Беларусі2

ДТЗ у Буда-Кашалёўскім раёне: машына ўрэзалася ў бетонны паркан, кіроўца загінуў1

«Ты прастытутка Амерыкі і Ізраіля»: як іранка правяла 45 сутак на Акрэсціна13

Бабруйскі ўхілянт бегаў ад войска, пакуль не злавілі. Пасля дэмбеля паехаў ваяваць за Пуціна — у адзін канец2

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прыгавор былому дырэктару Intex-Press Уладзіміру Янукевічу і змяніў тэрмін яго намесніку1

На пажары ў Шклоўскім раёне загінулі муж і жонка. Жанчына ў апошні момант паспела перадаць суседцы двухгадовага ўнука

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць